ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Анкета-віктарына «Твой погляд на правы»

05.12.2020

У шосты школьны дзень для навучэнцоў была праведзена анкета-віктарына ў выглядзе пытанняў і адказаў на тэму: «Твой погляд на правы». Растлумачаны правы непаўналетніх на распараджэнне сваімі здольнасцямі да працы, выбар роду дзейнасці і прафесіі. Дзяцей азнаёмілі з артыкуламі Канвенцыі арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах дзіцяці, парадкам атрымання пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Абмеркавалі дзеянні, якія могуць здзяйсняць падлеткі без згоды бацькоў. На прыканцы быў паказаны навучальны фільм «Правы дзяцей», падчас якога вялася дыскусія па гэтай тэме. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства запоўнілі анкету «Мае абавязкі». Па завяршэнні ўсе атрымалі буклеты і ўлёткі з інфармацыяй аб правах дзяцей.