ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тэматычная прагулка "Першы снег"

03.12.2020

Для навучэнцаў 1 класа была праведзена тэматычная прагулка «Першы снег». Першы снег здзіўляе і радуе нас кожны год, колькі б нам не было гадоў. Для дзяцей - гэта і зусім маленькі цуд. Першакласнікі з нецярпеннем чакалі прагулку, яны глядзелі ў вокны і не маглі дачакацца. Радасці не было мяжы, дзеці адразу кінуліся гуляць у снежкі. На вуліцы навучэнцы лавілі сняжынкі, каталі маленькія камячкі са снегу і спрабавалі зляпіць снегавіка. Дзеці атрымалі велізарнае задавальненне і радасць, гуляючы з першым снегам.