ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "Чырвоная стужачка"

01.12.2020

Актывісты пярвічнай арганізацый ГА «БРСМ» і члены піянерскай дружыны правялі ў школе акцыю «Чырвоная стужачка», прымеркаваную да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам. У акцыі прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы старэйшых класаў. У гэты дзень валанцёры раздавалі стужкі і распавядалі, для чаго мы мацуем сабе гэты сімвал барацьбы са СНІДам. Стужка колеру крыві, сабраная кропляй, з'яўляецца Міжнародным сімвалам барацьбы са СНІДам - сімвалам нашай спагады, падтрымкі і надзеі на будучыню без СНІДу. Гэты сімвал неабыякавасці, які заваяваў вялізную папулярнасць ва ўсім свеце.