ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

100 ІДЭЙ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

27.11.2020

Падведзены вынікі раённага этапу маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Па выніках нарады экспертаў у 5 лепшых увайшлі працы  юных наватараў і нашай школы. Мікіта Максімовіч з праектам «Электронны доктар» ( «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка) і Вадзім Жэрка «Касмічны месяцовы порт» (« Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі»).

Свае працы хлопцы прадставілі на занальным этапе, які праходзіў 27 лістапада дыстанцыйна. І на гэтым этапе нашы робататэхнікі аказаліся мацнейшымі.

Віншуем хлопцаў і жадаем толькі ПЕРАМОГІ ў наступных этапах.