ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Піянерскі КВІЗ

26.11.2020

У нашай школе прайшоў дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». У гульні прыняло ўдзел 2 каманды: каманда «Вясёлка» і каманда «Забойная сіла». Займальная віктарына ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыя-кантэнту, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні, - усё гэта захапіла рабят, якія сталі яе ўдзельнікамі. Падчас правядзення гульні ўсе ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць свой інтэлект, кемлівасць, уменне гуляць у камандзе. Піянеры паспяхова справіліся з заданнямі. У выніку больш правільных адказаў было ў каманды «Забойная сіла».