ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія»

25.11.2020

З 15 лістапада па 5 снежня 2020 года УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» праводзіць набор абітурыентаў на завочную форму адукацыі па спецыяльнасці «Экалогія сельскай гаспадаркі». Падрыхтоўка выпускніка па дадзенай спецыяльнасці забяспечвае атрыманне прафесійнай кваліфікацыі «эколаг».
Выпускнік спецыяльнасці «Экалогія сельскай гаспадаркі» кампетэнтны ў такіх відах прафесійнай дзейнасці як вытворча-тэхнічная, экспертна-аналітычная, арганізацыйна-кіраўнічая, навукова-даследчая, кансультатыўная, вучэбна-арганізацыйная.
Сферамі іх прафесійнай дзейнасці з'яўляюцца сельская гаспадарка; харчовая прамысловасць; адукацыя; навука; кіраванне; жыллёва-камунальная гаспадарка; арганізацыі дзяржаўнага кантролю і нагляду.
Выпускнікі спецыяльнасці «Экалогія сельскай гаспадаркі» паспяхова працуюць у якасці спецыяліста сектара сельскагаспадарчай радыялогіі Мінсельгасхарча, галоўных радыёлагаў раёнаў, спецыялістаў лабараторый якасці прадукцыі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, навуковых супрацоўнікаў НДІ, радыёлагаў Белдзяржветцэнтра, загадчыкаў аналітычных лабараторый, начальнікаў і спецыялістаў аддзелаў у абласных і раённых камітэтах прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш.