ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-гутарка "Лесвіца здароўя"

25.11.2020

Для малодшых школьнікаў прайшла гульня-гутарка "Лесвіца здароўя". Навучэнцы ў гульнявой форме паўтарылі правілы асабістай гігіены, гігіены харчавання, успомнілі пра карысць вітамінаў, якія ўтрымліваюцца ў садавіне і гародніне, а таксама аб карысці заняткаў фізічнай культурай і спортам. Дзеці даведаліся пра важнасць руху і ролі фізічных практыкаванняў для дзіцячага арганізма пры выкананні ранішняй гімнастыкі, спартыўных і рухомых гульняў, фізкультхвілінак. Таксама дзеці выказалі меркаванні пра ўплыў шкодных звычак. Мэтай мерапрыемства было, перакананне неабходнасці захавання асабістага здароўя і здароўя навакольных.