ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўная эстафета “Усмешка на старце”

21.11.2020

У суботу, 21 лістапада, прайшло неверагоднае цікавае і відавочнае спартыўнае мерапрыемства " Усмешка на старце!". Тут сабраліся самыя моцныя і адважныя хлапчукі і дзяўчынкі. Школьнікам неабходна было паказаць свае ўменні і навыкі ў спрытнасці, хуткасці і трапнасці. У кожнай новай эстафеце заданні станавіліся ўсё складаней, аднак, хлопцы нават і не думалі здавацца, літаральна патрабуючы працягу конкурсаў. Усе былі шчаслівыя! Удзельнікі атрымалі пазітыўны настрой і выдатны зарад бадзёрасці.