ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віктарына “Беларусь – мая Радзіма”

21.11.2020

У шосты школьны дзень вучні пачатковых класаў паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “Беларусь – мая Радзіма” Мерапрыемства праводзілася ў гульнявой форме і складалася з трох частак. Спачатку школьнікам было прапанавана здзейсніць віртуальнае падарожжа па нашай краіне, робячы прыпынкі ў кожным абласным цэнтры. Затым адбылася віктарына на веданне гісторыі Беларусі, яе традыцый, фальклору. А завяршыўся ўрок паэтычнай хвілінай, дзе навучэнцы з любоўю чыталі вершы аб роднай зямлі.