ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віктарына "На планету Здароўя"

17.11.2020

У рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» для вучняў 6-7 класаў была праведзена віктарына "На планету Здароўя". Навучэнцы пазнаёміліся са статыстыкай курэння ў Рэспубліцы Беларусь, з гісторыяй узнікнення тытунекурэння і барацьбы з гэтай шкоднай звычкай. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, расшыфроўвалі анаграмы, складалі вершы пра шкоду курэння, складалі прыказкі і прымаўкі пра здаровы лад жыцця.