ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гадзіна зносін "Што такое талерантнасць?"

17.11.2020

10-класнікі прынялі ўдзел у гадзіне зносін “Што такое талерантнасць?”. Школьнікам патлумачылі, чаму ў сучасным свеце вельмі важна быць памяркоўным да іншага светапогляду, ладу жыцця, паводзін і звычаяў іншых людзей. Навучэнцы абмеркавалі сітуацыі з жыцця, якія адбываюцца па прычыне не талерантных адносін да навакольных. У ходзе мерапрыемства школьнікі таксама пераканаліся, што прыемную і адкрытую размову «па душах» тварам да твару не заменяць зносіны праз экран смартфона.