ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае мерапрыемства “Здаровым быць здорава!”

14.11.2020

Ужо традыцыйна субота радуе нас багаццем спартыўных мерапрыемстваў. У гэты дзень школьнікі прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве "здаровым быць выдатна".Пачалося мерапрыемства з урачыстага адкрыцця, прадстаўлення каманд. Для ўдзельнікаў свята былі арганізаваны самыя разнастайныя эстафеты рознай складанасці і на праяву шматлікіх фізічных якасцяў. Выкарыстоўвалі розны спартыўны інвентар.Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыту і ўменні дружна пераадольваць складаныя этапы спартыўнай паласы. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячом і абручом. Хлопцы праявілі свае спартыўныя здольнасці і навыкі. Мерапрыемства дапамагло дзецям падняць іх спаборніцкі дух, развіць уменне дзейнічаць у камандзе, выпрацаваць звычку да актыўнага правядзення вольнага часу.