ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Выстава-конкурс "Другое жыццё пластыкавай бутэлькі"

11.11.2020

“Другое жыццё пластыкавай бутэлькі” – пад такой назвай для вучняў пачатковых класаў была арганізавана выстава-конкурс, прысвечаная Міжнароднаму дню энергазберажэння. З вялікай выдумкай і фантазіяй падыйшлі дзеці і бацькі да вырабаў з другасных бытавых адходаў. Работы атрымаліся цікавымі, незвычайнымі, а многія не толькі прыгожыя, але і карысныя. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі, а аўтары лепшых работ  сувенірамі.