ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурсная праграма “Спартыўны інтарэс”

31.10.2020

31 кастрычніка ў школе ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” прайшла конкурсная праграма “Спартыўны інтарэс”. Навучэнцы выконвалі складаныя і хітрыя заданні, якія патрабавалі ад удзельнікаў не толькі шпаркасці рук і ног, але і кемлівасці, спрыту, дзесьці хітрасці і, абавязкова, каманднай згуртаванасці. Як паказвае практыка, наколькі б не былі знаёмыя дзецям эстафеты, кожны раз яны праходзяць па-рознаму. Гэта свайго роду азарт: ты, напрыклад, вядзеш у гульні, пакідаючы саперніка далёка ззаду, і, літаральна ў хвіліну, становішча месцаў можа рэзка змяніцца. Таму нельга паслабіцца ні на хвіліну, каб не страціць лідэрства.