ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-спаборніцтва “Наперад – пешаход”

31.10.2020

Гульня-спаборніцтва “Наперад – пешаход” прайшла для навучэнцаў у шосты дзень тыдня. Важна выхаваць у дзяцей навыкі бяспечных паводзін на праезнай частцы, навучыць іх правільна дзейнічаць і ведаць асноўныя дарожныя сітуацыі, у якія трапляюць пешаходы. Гульня пачалася з рашэння крыжаванкі з простымі, але важнымі пытаннямі: як і дзе правільна пераходзіць дарогу, на які колер святлафора, як абраць бяспечны маршрут у школу. Навучэнцы адказвалі ўпэўнена на ўсіх этапах спаборніцтва. Мерапрыемства спрыяла не толькі замацаванню правіл дарожнага руху, а і згуртаванню калектыву праз гульню.