ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Ролевая гульня “Чырвоны. Жоўты. Зялёны”

26.10.2020

Вучні 1 і 4 класа прынялі ўдзел у ролевай гульні “Чырвоны. Жоўты. Зялёны.” У гульнявой форме навучэнцы яшчэ раз успомнілі правілы паводзін пешахода на дарогах, дарожныя знакі і сігналы святлафора. Абмеркавалі розныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў і бяспечную дарогу ад школы да хаты. Рухомыя гульні чаргаваліся з інтэлектуальнымі. На кожным этапе удзельнікаў чакалі разнастайныя конкурсы і падступныя пытанні, звязаныя з дарожнымі сітуацыямі. Было пазнавальна, цікава і весела.