ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інфармацыйная кампанія «Захаваем шчаслівае дзяцінства»

23.10.2020

У рамках інфармацыйнай кампаніі «Захаваем шчаслівае дзяцінства» ў школе прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя папярэджанню і прафілактыцы злачынстваў супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх. У ходзе мерапрыемстваў класныя кіраўнікі распавядалі вучням аб асноўных правілах паводзін у грамадскіх месцах пры зносінах з незнаёмымі людзьмі, а таксама зносін у віртуальнай прасторы. Вучні вывучылі тэматычныя ўлёткі з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін, а таксама прагледзелі і абмеркавалі тэматычныя сацыяльныя ролікі.