ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Х Педагагічны марафон. Дзень настаўніка-прадметніка

20.10.2020

20.10.2020 у рамках Х педагагічнага марафона “Прафесійнае самавызначэнне – умова паспяховай сацыялізацыі асобы” прайшоў дзень настаўніка-прадметніка. Была прадстаўлена серыя адкрытых урокаў. Урок –падарожжа па вучэбнаму прадмету “Біялогія” па тэме  “Шапачкавыя грыбы”.

На ўроку настаўнік прымяняў наступныя педагагічныя тэхналогіі: развіццё крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо, інфармыцыйныя тэхналогіі. Былі выкарыстаны метады і стратэгіі, якія дазволілі вучням паўтарыць, сістэматызаваць, атрымаць новыя веды  аб жыццядзейнасці і будове грыбоў. Кантроль ведаў праводзіўся ў выглядзе  тэставых заданняў. На выніковым этапе ўрока разнастайныя формы і віды работы дазволілі хутка вызначыць наколькі глыбока засвоена новая тэма на ўроку. У гэтым дапамаглі  такія формы работы, як “біялагічнае эсэ”, “кластар”.У групах вучні  складалі хайку на тэму “Шапачкавыя грыбы”.