ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Свята «Пасвячэнне ў першакласнікі»

28.09.2020

Ура! Нашы юныя вучні цяпер сапраўдныя першакласнікі! 28 верасня ў школе прайшло свята «Пасвячэнне ў першакласнікі». Рабяты павінны былі паказаць сваё сяброўства, згуртаванасць, ўзаемавыручку падчас падрыхтаваных настаўнікам выпрабаванняў. І вучні выдатна справіліся з усімі заданнямі! Але сапраўднае школьнае жыццё для першакласнікаў толькі пачынаецца. Ўдалага вам падарожжа, дарагія першакласнікі, па прасторах краіны Ведаў разам з вашымі сябрамі, настаўнікамі і бацькамі.