ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пераемнасць паміж дзіцячым садам і школай

21.09.2020

Пераемнасць паміж дзіцячым садам і школай ажыццяўляецца для павышэння эфектыўнасці адаптацыі да навучання пры пераходзе дашкольнікаў у 1 клас. Наша школа сумесна з дзіцячым садам арганізуе гульнявыя і святочныя мерапрыемствы, дзе першакласнікі цесна ўзаемадзейнічаюць з дашкольнікамі. Такім стаў фестываль малюнкаў на асфальце «Мая сям'я ў дзень без аўто». І дашкольнікі, і першакласнікі захоплена абмяркоўвалі і малявалі віды транспарту, якія яны прапануюць бацькам 22 верасня ў Сусветны дзень без аўтамабіля.