ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачыстая лінейка "Прывітанне, школа!"

01.09.2020

1 верасня 2020 года ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новаму 2020/2021 навучальнаму году «Прывітанне, школа!». Святочная атмасфера адчувалася абсалютна ва ўсім: у афармленні школы, радасна-стрыманым прывітанні настаўнікаў і школьнікаў. Прыбранымі і ўсхваляванымі былі госці, настаўнікі, дзеці і іх бацькі.

Выкананнем Гімна РБ адкрылася ўрачыстая лінейка. Дырэктар школы Дубман С.Л. павіншаваў усіх прысутных са святам і пажадаў поспехаў у новым навучальным годзе. На лінейцы прысутнічалі госці: Сямашка С.Н., дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж", Лешык Т.С., старшыня Зубкаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Савошка Н.І., намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Клецкага райвыканкама, Шкуцько А.В., галоўны энэргетык установы «Космас», якія таксама павіншавалі вучняў, настаўнікаў і бацькоў.

Адразу пасля заканчэння лінейкі навучэнцы адправіліся на першы ўрок "Я вырас тут, і край мне гэты дарог».