ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс "Свет, у якім я жыву"

17.09.2020

Навучэнцы пагулялі ў гульню «Свет, у якім я жыву», у якой замацавалі паняцці аб ветлівасці і ўвазе адзін аднаму. Збіралі з частак прыказкі, адказвалі на пытанні аб тым, як неабходна праяўляць добрыя якасці. Пачулі ад настаўніка дзіўны і павучальны аповяд пра дабрыню. На працягу ўсяго мерапрыемства рабяты дзяліліся цеплынёй сваёй душы. Дзеці ўспомнілі казкі, якія вучаць дабру, зрабілі малюнкі да гэтых казак. Пасля гутаркі навучэнцы ўспомнілі пра добрыя справы, якія ім даводзілася здзяйсняць.

Мерапрыемства аказалася насычаным і пазнавальным. У канцы навучэнцы прыйшлі да агульнай высновы: «Каб свет у якім мы жывем быў дабрэйшы, давайце адзін аднаму дарыць цяпло свайго сэрца!» і абмяняліся паштоўкамі-далонькамі, у якіх і перадалі часцінку дабрыні.