Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў «ШАГ» –
«Школа Актыўнага Грамадзяніна»
ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў «ШАГ» –
«Школа Актыўнага Грамадзяніна»
24 кастрычніка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў "ШАГ" – "Школа актыўнага грамадзяніна". З тэмай мерапрыемства "Маладосць – час выбару. Моладзь - за міласэрнасць" навучэнцаў азнаёміла педагог-арганізатар Рассветовской сярэдняй школы Калеіна Ганна Сяргееўна.
Школьнікі даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб функцыянаванні валанцёрскіх атрадаў і аб'яднанняў, пазнаёміліся з асаблівасцямі іх працы. Прагледзеўшы прэзентацыю ўдзельнікі мерапрыемства пабольш даведаліся аб напрамках валанцёрскай дзейнасці. Ганна Сяргееўна надала ўвагу папулярызацыі дзейнасці школьнага валанцёрскага атрада "Добрае сэрца", а таксама распавяла аб дзейнасці валанцёрскіх арганізацый Клецкага раёна.
26.09.2024 у Рассветаўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа актыўнага грамадзяніна». Навучэнцы 5-7 класаў наведалі адкрыты дыялог "Я асоба. Чалавечыя якасцi школьніка". Удзельнікі мерапрыемства падрабязней пазнаёміліся з характарыстыкамі і якасцямі маладых людзей, якія неабходны для іх паўнацэннага станаўлення і развіцця як грамадзян сваёй краіны. Школьнікі выконвалі творчыя і інтэлектуальныя заданні, разважалі на тэмы сяброўства, адказнасці, узаемадапамогі, таксама парглядзелі тэматычныя відэаролікі.
згарнуць26.09.2024 у Рассветаўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа актыўнага грамадзяніна» па тэме: «Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы" (аб дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання; маладзёжны парламент; Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, ідэі для развіцця свайго рэгіёна). Мерапрыемства наведалі вучні 8-11 класаў.
Бабіч Уладзіслаў Уладзіміравіч, член Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным савеце дэпутатаў, адзначыў, што пры арганізацыі работы на дадзеным этапе важна памятаць, што не толькі высокія ўзнагароды, званні і пасады сведчаць аб тым, што ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны варты высокай ацэнкі. Штодзённая руплівая праца, увага да сваёй сям'і, актыўная жыццёвая пазіцыя, адданасць сваёй справе і Радзіме, а таксама прытрымліванне маральным прынцыпам-усё гэта, безумоўна, характарызуе лепшых прадстаўнікоў беларускай моладзі.
згарнуць