ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Ваенна-патрыятычнае выхаванне

Віктарына "Люблю Беларусь і тым ганаруся"

24.10.2024
разгарнуць

У рамках работы па грамадска-патрыятычнаму выхаванню для навучэнцаў 6-7 класа была праведзена віктарына "Люблю Беларусь і тым ганаруся". На мерапрыемстве школьнікі пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі паркамі, біясфернымі запаведнікамі, рэспубліканскімі заказнікамі. Успомнілі традыцыі беларускага народа, яго культурныя асаблівасці.  Паразважалі аб дасягненнях нашай краіны ў розных галінах навукі, медыцыны, прамысловасці, іх значэнні для краіны і яе людзей. Замацавалі веды школьнікі, прыняўшы ўдзел у інтэранкыўнай віктарыне і  настольнай гульні, дзе разважалі над тэматычнымі пытаннямі і выконвалі цікавыя заданні. 

згарнуць

Круглы стол "Я - грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь"

10.10.2024
разгарнуць

У рамках ажыццяўлення работы па патрыятычнаму выхаванню вучні 1 класа наведалі круглы стол "Я - грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь". У гульнявой, займальнай форме школьнікі абмеркавалі паняцце міру як шматзначнага паняцця, раскрылі значнасць захавання і ўмацавання міру як найвышэйшай каштоўнасці. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў уяўлення аб міралюбівай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У ходзе абмеркавання навучэнцы адзначылі, што невыпадкова дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь пачынаецца фразай: "Мы, беларусы - мірныя людзі". Тым самым падкрэсліваецца гасціннасць, міралюбнасць беларусаў.

згарнуць

Відэалекторый "Гарады воінскай славы"

23.09.2024
разгарнуць

Для навучэнцаў школы быў арганізаваны відэалекторый "Гарады воінскай славы". Удзельнікі мерапрыемстваў падрабязней пазнаёміліся з гарадамі і вескамі Беларусі, жыхары якіх сталі ахвярамі фашысцкіх захопнікаў. Такія мерапрыемствы з'яўляюцца важным выхаваўчым момантам фарміравання ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павагі да гераічных подзвігаў народа.

згарнуць

Прэм'ера патрыятычных кінастужак

18.09.2024
разгарнуць

Для навучэнцаў пачатковых класаў быў арганізаваны прагляд анімацыйнага фільма "Мемарыяльныя комплексы".

Новы праект кінастудыі "Беларусьфільм" складаецца з пяці частак, кожная з якіх расказвае пра памятнае месца на тэрыторыі Беларусі і падзеі, якія там адбываліся. У поўнаметражным анімацыйным фільме паказаны мемарыяльныя комплексы, створаныя на месцах трагічных эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Дзень народнага адзінства

17.09.2024
разгарнуць

17 верасня ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Яркія, разнастайныя, сучасныя формы работы спрыялі далучэнню юных патрыётаў да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. Школьнікі абмеркавалі асноўныя гістарычныя падзеі ў перыяд уз'яднання нашай краіны. Успомнілі запаветы продкаў пра важнасць захавання міру, любові да Радзімы, згуртаванасці і падтрымцы блізкага.

згарнуць

Адзіны ўрок "Мая сям'я - мая краіна"

15.05.2024
разгарнуць

15 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі "Мая сям'я - мая краіна" для навучэнцаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў адзіны ўрок "Мая сям'я - мая краіна". Школьнікі паразважалі аб ролі сучаснай сям'і ў жыцці дзяржавы, сямейных каштоўнасцях і традыцыях. На мерапрыемстве навучэнцы выконвалі розныя творчыя заданні, рашалі тэматычныя віктарыны і рэбусы, абмяркоўвалі значэнне беларускіх прыказак на тэму сям'і, праглядалі тэматычныя відэаролікі.

згарнуць

Перамога на аглядзе-конкурсе сярод знамённых груп УА Клецкага раёна

13.05.2024
разгарнуць

Знамённая група ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" стала пераможцам і заваявала Дыплом I ступені на аглядзе-конкурсе сярод знамённых груп устаноў адукацыі Клецкага раёна. 

У складзе знамённай группы Рассветаўскай школы ў конкурсе ўдзельнічалі вучні 10 класа: Горбач Дар'я, Ляпінскі Ягор, Юруць Яна.

Віншуем пераможцаў і кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, Бабіча Уладзіслава Уладзіміравіча!

згарнуць

Перамога на раённым злёце ваенна-патрыятычных клубаў "На варце радзімы!"

10.05.2024
разгарнуць

Ваенна-партыятычны клуб "Доблесць" ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" стаў пераможцам на раённым злёце ваенна-патрыятычных клубаў "На варце радзімы!".

згарнуць

Мерапрыемствы да Дня Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь

10.05.2024
разгарнуць

10 мая ва ўстанове адукацыі прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага флага, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне ў навучэнцаў паважлівага стаўленне да дзяржаўных сімвалаў, фарміраванне пачуцця гонару за нашу незалежную краіну і яе людзей.

згарнуць

Урачысты мітынг, прысветчаны Дню Перамогі

08.05.2024
разгарнуць

Калектыў педагогаў і навучэнцаў Рассветаўскай сярэдняй школы прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу і канцэрце, прысвечаным вялікаму святу - Дню Перамогі!

Навучэнцы ўсклалі кветкі да помніка, у знак павагі і ўдзячнасці воінам Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Моладзь памятае і шануе подзвіг герояў, якія падаравалі мірнае неба нашай роднай Беларусі!

згарнуць

Адзіны ўрок памяці "Нам гэты мір завешчана берагчы"

08.05.2024
разгарнуць

8 мая ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" далучылася да адзінага ўрока памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы". Галоўная мэта адзінага ўрока - захаваць памяць аб гераічным мінулым беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаваць у вучняў пачуцці адказнасці, грамадзянскага абавязку і патрыятызму, прывіць гонар за подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Школьнікі ўзгадалі храналагічную стужку гісторыі вайны на беларускай зямлі, азнаёміліся з прэзентацыямі пра герояў вайны, ушанавалі памяць ветэранаў, прагледзелі відэаролікі пра гарады-герояў, паўдзельнічалі ў тэматычных віктарынах, выканалі творчыя заданні. Падчас мерапрыемстваў педагогі імкнуліся сфарміраваць у школьнікаў паняцце аб тым, як важны мір на Зямлі.

згарнуць

Усебеларускі дыктант "Я раскажу пра Перамогу"

03.05.2024
разгарнуць

3 мая навучэнцы ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел ва ўсебеларускім дыктанце "Я раскажу пра Перамогу". Дыктант з'яўляецца часткай усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні" і прысвячаецца 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства з'яўляецца міжнароднай акцыяй, якая праводзіца з мэтай павышэння інтарэсу моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны, а таксама павышэння гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага выхавання моладзі.

згарнуць

Рэспубліканская акцыя "Сады надзеі"

02.05.2024
разгарнуць

30 красавіка навучэнцы ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" далучыліся да республіканской добрачыннай акцыі "Сады надзеі". Школьнікі правялі апрацоўку маладых сажанцаў пладовых дрэў у школьным садзе. Таксама, у рамках акцыі навучэнцы правялі падвязку і пабелку дрэў. Прымаючы ўдзел у акцыі моладзь вучыцца захаваць традыцыі старэйшага пакалення: павагу і любоў да сям'і, школы, роднай зямлі. Яблыневы цвет у школьным садзе, як сімвал жыцця, будзе радаваць людзей доўгія гады.

згарнуць

Гістарычнае падарожжа "Сцяжынкамі памяці Клетчыны"

29.04.2024
разгарнуць

Гістарычнае падарожжа "Сцяжынкамі памяці Клетчыны" наведали навучэнцы 4 класа ў рамках работы па грамадска-патрыятычнаму выхаванню. 

згарнуць

Экскурс "Прыродныя багацці Беларусі"

19.04.2024
разгарнуць

Навучэнцы 5 класа наведалі экскурс "Прыродныя багацці Беларусі". На мерапрыемстве школьнікі пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі паркамі, біясфернымі запаведнікамі, рэспубліканскімі заказнікамі. Паразважалі аб іх значнасці для краіны і яе людзей. Навучэнцы прааналізавалі асноўныя правілы жыцця людзей для захоўвання чысціні прыроды, прывялі прыклады мер па падтрыманню экалогіі. Замацавалі веды школьнікі, прыняўшы ўдзел у настольнай гульні, дзе разважалі над тэматычнымі пытаннямі і выконвалі цікавыя заданні.

згарнуць

Адзіны ўрок да Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024
разгарнуць

2 красавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы ўспомнілі аб гістарычных і культурных сувязях двух брацкіх народаў і іх агульных традыцыях. Вывучаючы віртуальную стужку часу, школьнікі больш падрабязна даведаліся аб этапах станаўлення Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Праглядаючы тэматычныя відэаролікі, удзельнічаючы ў віктарынах і лагічных гульнях, складаючы калажы, навучэнцы даведаліся шмат цікавага аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці, развіцці эканомікі дзвюх краін, сумесных праектах у галіне медыцыны, навукі, прамысловасці, адзінай адукацыйнай прасторы, маладзёжных і культурных праектах.

IMG_20240402_111731_394IMG_20240402_111731_486IMG_20240402_111731_565IMG_20240402_111731_607IMG_20240402_111731_682IMG_20240402_111731_740

згарнуць

Сустрэча з намеснікам пракурора Клецкага раёна Ларычавым Я.Ю.

22.03.2024
разгарнуць

22 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" у рамках правядзення адзінага ўрока, прысветчанага дню памяць трагедыі вёскі Хатынь прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Гучаць званы Хатыні". Ганаровым госцем мерапрыемства стаў Ларычаў Яраслаў Юр'евіч, намеснік пракурора Клецкага раёна. Яраслаў Юр'евіч расказаў навучэнцам пра вынікі расследавання Генеральнай пракуратуры крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ і ў пасляваенны перыяд. Школьнікі яшчэ раз успомнілі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай Вайны, ўспомнілі пра цяжкі лёс і выпрабаванні жыхароў вёскі Хатынь. Важным этапам мерапрыемства стала правядзенне хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўшых. Навучэнцы зрабілі выснову, што з гісторыі трэба здабываць урокі. Яна папярэджвае будучыя пакаленні, што такія трагедыі не павінны здарацца на зямлі.

згарнуць

Урок-рэквіем "Памятаць, каб жыць"

18.03.2024
разгарнуць

Урок-рэквіем "Памятаць, каб жыць" прайшоў для навучэнцаў 7 класа ў рамках плана работы па ваенна-патрыятычным выхаванні

згарнуць

Тэматычны вугалок, прысветчаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

07.03.2024
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" быў аформлены тэматычны вугалок, прысветчаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Інфармацыя тэматычнага вугалка будзе абнаўляцца кожны месяц. 

згарнуць

Ваенна-патрыятычная гульня "Абаронцы Айчыны"

23.02.2024
разгарнуць

Каманда школьнага ваенна-патрыятычнага клуба "Доблесць" прыняла ўдзел ў ваенна-спартыўнай гульні "Обаронцы Айчына", якая прайшла на базе ДУА "Клецкая сярэдняя школа №3". 

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства і членамі журы сталі Новік Віталь Мікалаевіч, начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Клецкага раёна, Галавач Аляксандр Паўлавіч, старшыня Клецкай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз афіцэраў".

Каманды спаборнічалі ў розных конкурсах: "Агляд строя і песні", "Да бою гатовы", "Хуткая дапамога", "Спартсмены", "Ваенная гісторыя", "Воінскія званні", "Выдатныя стралкі".

Каманда "Доблесць" паказала добрыя вынікі і ганарова прадставіла сваю ўстанову адукацыі.

 

згарнуць

Круглы стол "Піянеры-героі Вялікай вайны"

22.02.2024
разгарнуць

Навучэнцы 5 класа наведалі круглы стол "Піянеры-героі Вялікай вайны", якое праводзілася ў рамках работы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Вучні праглядзелі відэафільм і фотавыставу пра піянераў-герояў. Даведаліся пра драматычныя і трагічныя факты з іх жыцця. Навучэнцы зрабілі выснову, што мы павінны ганарыцца і помніць пра подзвіг піянераў-герояў таму, што мы змаглі перамагчы ў той вайне, дзякуючы мужнасці і самаахвярнасці такіх людзей. Піянеры-героі - сапраўдны прыклад мужнасці і патрыятызму. Памяць пра іх свяшчэнная. 

згарнуць

Сустрэча з начальнікам групы тэрытарыяльнай абароны.

19.02.2024
разгарнуць

У рамках акцыі ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" "Да абароны Айчыны гатовы!" для членаў школьнай пярвічкі БРСМ, членаў ваенна-патрыятычнага клуба «Доблесць» прайшло мерапрыемства ў форме віртуальнай экскурсіі «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць. Знаёмства з ваеннымі навучальнымі ўстановамі РБ». Актуальнай інфармацыяй, цікавымі фактамі служачых падзяліўся Косач Яўген Віктаравіч начальнік групы тэрытарыяльнай абароны.

згарнуць

Экспазіцыя "Генацыд беларускага народу"

14.02.2024
разгарнуць

У рамках работы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню навучэнцы 2 класа наведалі экспазіцыю нашай установы адукацыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, Бабіч У.У., расказаў навучэнцам аб акупацыйным рэжыме на тэрыторыі нашай краіны: аб карных аперацыях па знішчэнні мірнага насельніцтва і беларускіх партызан, аб ажыццяўленні зверскіх планаў гітлераўцаў і створанай для гэтага на тэрыторыі Беларусі сістэме лагераў і гета, аб угнанні у рабства беларусах.

згарнуць

Віртуальнае падарожжа "Турыстычны атлас Беларусі"

14.02.2024
разгарнуць

14 лютага ў рамках месяца адукацыйнага турызму для навучэнцаў 5-6 класаў Рассветаўскай сярэдняй школы прайшло выхаваўчае мерапрыемства ў форме віртуальнага падарожжа "Турыстычны атлас Беларусі".

Навучэнцы праглядзелі флэш-прэзентацыю, дзе азнаёміліся з асаблівасцямі развіцця галіны турызма ў нашай краіне, яго відамі і асаблівасцямі арганізацыі. У гульневай форме даведаліся пра цікавыя і знакамітыя мясціны Беларусі. Пазнаёміліся з афіцыйным сайтам Нацыянальнага агенства па турызму Беларусі, дзе прагляделі цікавыя відэаролікі аб турыстычнай сферы нашай краіны. Напрыканцы навучэнцы паўдзельнікчалі ў пазнавальнай віктарыне, паказалі сваю эрудыцыю і веды аб турыстычных аб'ектах нашай радзімы.

згарнуць

Урок мужнасці "Маленькія дзеці вялікай вайны"

09.02.2024
разгарнуць

У рамках работы па патрыятычнаму выхаванню для навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў урок мужнасці "Маленькія дзеці вялікай вайны". Занятак быў прысветчаны памяці юных воінаў, якія, не гледзячы на свой узрост, адважна ўступілі ў барадзьбу з ворагамі, баранілі родную зямлю і Айчыну. Навучэнцы падрабязней пазнаёміліся з лесам маленькіх герояў іх подзвігамі. Даведалісь аб тых выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларускага народа ў час вайны. Памяць пра абаронцаў нашай краіны будзе жыть доўгія гады ў памяці людзей.

згарнуць

Урачыстая лінейка да Дню памяці юнага героя-антыфашыста "Успомніць усіх

08.02.2024
разгарнуць

У рамках акцыі ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" "Да абароны Айчыны гатовы!" ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню памяці юнага героя-антыфашыста, "Успомніць усіх".
Гэта дань памяці дзецям вайны, тым дзецям, чыё дзяцінства спальвалі, расстрэльвалі, забівалі. Піянеры, трымаючы ў руках партрэты герояў, успомнілі паіменна тых, чыё юнацтва апалена самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайной, чыё дзяцінства, якое выпала на 1941-1945 гады, не адбылося. Сябры школьнай пяршоўкі ГА «БРСМ» з вялікім гонарам чыталі вершы, прысвечаныя юным героям.
Удзельнікі ўшанавалі памяць юных герояў хвілінай маўчання.
Вечна будзе жыць у нашых сэрцах памяць аб юных героях, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і шчасце людзей.

згарнуць

Гадзіна гістарычнай памяці "Беларускія школьнікі - героі Вялікай Айчынная Вайны"

08.02.2024
разгарнуць

Актябраты і піянеры школьнай дружыны прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Беларускія школьнікі - героі Вялікай Айчынная Вайны". Гадзіна гістарычнай памяці была прысветчана Дню юнага героя-анціфашыста. Пад час сустрэчы піянеры расказалі малодшым школьнікам пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю дзяцей ваеннага часу. Паіменна былі названы піянеры-героі, якія мужна змагаліся за перамогу супраць фашызму і заваявалі мір для будучых пакаленняў коштам свайго жыцця. Удзельнікі мерапрыемтсва пыйшлі да высновы, што на доўгія гады юныя героі застануцца ў памяці людзей, як прыклад мужнасці і адвагі, іх подзвігі будуць жыць вечна.

згарнуць

Класны час "Беларусь турыстычная"

07.02.2024
разгарнуць

У рамках месяца адукацыйнага турызму для навучэнцаў 7-8 класаў Рассветаўскай сярэдняй школы прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Беларусь турыстычная". Навучэнцы паўдзельнікалі ў  інтэрактыўнай гульні, дзе праверылі свае веды аб славутых месцах нашай краіны. Тэматычныя відэаэкскурсіі, якія праглядзелі удзельнікі мерапрыемства, дапамаглі больш яскрава ўявіць прыгажосць гістарычных і прыродных помнікаў на тэрыторыі Беларусі. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню зацікаўленасці ў вывучэнні турыстычнага сектара эканомікі нашай краіны, матывавала наведаць знакамітыя месцы Беларусі і бліжэй пазнаёміцца з іх гісторыяй.

згарнуць

Урок памяці "Юныя героі Беларусі"

03.02.2024
разгарнуць

3 лютага ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў урок памяці "Юныя героі Беларусі". Кіраўнік па патрыятычнаму выхаванню правёў для вучняў флэш прэзентацыю аб подзвігах юных герояў, якія праявілі адвагу і доблесць у час Вялікай айчыннай вайны. Удзельнікаў мерапрыемства вельмі ўразіў аповед пра адвагу рабят ваеннага часу, іх любоў да радзімы і імкненне абараніць сваю айчыну.

згарнуць

Дыскусія "Абавязак. Доўг. Прысяга"

31.01.2024
разгарнуць

У рамках работы па грамадска патрыятычнаму выхаванню для навучэнцаў старэйшых класаў прайшла дыскусія "Абавязак. Доўг. Прысяга"

згарнуць

Гульня-віктарына "Турызм у Беларусі"

31.01.2024
разгарнуць

У межах месяца адукацыйнага турызму 31.01. 2024 у 9-11 класах Рассветаўскай сярэдняй школы, была праведзена гульня-віктарына «Турызм у Беларусі». Старшакласнікі падрыхтавалі даклады аб сваіх любімых мясцінах роднай краіны. Яны актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні беларускіх славутасцяў і паказалі выдатнае веданне Радзімы, адказваючы на пытанні віктарыны. Перад вучнямі выступіла настаўнік гісторыі Бабіч В.А., якая расказала вучням цікавыя факты аб гісторыі беларускіх замкаў. Настаўнік замежнай мовы Ярашэвіч А. А., падвяла вынік мерапрыемства дакладам аб сучасным развіцці турызму ў Беларусі.

згарнуць

Круглы стол "Традыцыі майго народа"

19.01.2024
разгарнуць

19 студзеня ў рамках работы па патрыятычнаму выхаванню ва ўстанове адукацыі прайшоў круглы стол "Традыцыі майго народа"

згарнуць

Гутарка-разважанне "Аб Беларусі з любоўю"

16.01.2024
разгарнуць

15 студзеня у школе прайшла гутарка-разважанне "Аб Беларусі з любоўю". Падчас мерапрыемства была праведзена гульня-віктарына, дзе кожны ўдзельнік мог праявіць сябе і паказаць свае веды аб роднай краіне, Мінскай вобласці і сваёй малой Радзіме. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з беларускімі легендамі і міфамі, паглядзелі віртуальную экскурсію па славутых мясцінах Беларусі, успомнілі пра беларускія прыродныя багацці. Мерапрыемства атрымалася маляўнічым, пазнавальным і цікавым!

згарнуць

Адзіны ўрок "Ала - сястра Хатыні"

12.01.2024
разгарнуць

12 студзеня ў школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў в. Ала, "Ала - сястра Хатыні". Адзіны ўрок праводзіўся з мэтай паглыблення ведаў навучэнцаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміравання ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй в.Ала, больш падрабязна разгледзелі карту спаленых беларускіх вёсак у гады вайны. Асаблівае ўражанне на вучняў аказалі тэматычныя відэаролікі, у якія падрабязна апісваліся падзеі, якія адбыліся, раскрываліся гістарычныя сведчанні відавочцаў. Пазнавальную інфармацыю аб мемарыяльным комплексе ў в. Ала навучэнцы прагледзелі з дапамогай QR-кодаў на інтэрактыўным плакаце ў рэкрэацыі школы. Мерапрыемства пакінула памятны след у розумах навучэнцаў, садзейнічала перадачы з пакалення ў пакаленні памяці аб важных гістарычных падзеях беларускай зямлі.

IMG_20240112_124542_242 IMG_20240112_124542_295IMG_20240112_124542_383 IMG_20240112_124542_577 

IMG_20240112_124542_648 IMG_20240112_123356_538

IMG_20240112_123356_574 IMG_20240112_123356_622

згарнуць

"Куточак зямлі, што завецца Радзімай"

12.12.2023
разгарнуць

У рамках работы па патрыятычнаму выхаванню для вучняў 7 класа прайшоў класны час "Куточак зямлі, што завецца Радзімай". Мэта мерапрыемства: садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю краіну, павагі да свайго народа, да дасягненняў сваёй радзімы, развіцця сацыяльнай і творчай актыўнасці, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а таксама разумення таго, што Беларусь – суверэнная краіна, народ якой аб'яднаны гісторыяй, традыцыямі, культурай, павагай і роўнасцю.

згарнуць

"Памяць і боль беларускай зямлі"

08.12.2023
разгарнуць

Мерапрыемства "Памяць і боль беларускай зямлі" прайшло для навучэнцаў 4 класа ў рамках Міжнароднага дню памяці ахвяр генацыду. Такія мерапрыемствы з'яўляюцца важным выхаваўчым момантам фарміравання ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павагі да гераічных подзвігаў народа.

згарнуць

Класная гадзіна "Наш абавязак, наша памяць"

08.12.2023
разгарнуць

Класная гадзіна "Наш абавязак, наша памяць" прыўрочаная да Міжнароднага дню памяці ахвяр генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны прайшла для вучняў 6 класа. Гэты дзень служыць не толькі напамінаннем аб каласальных стратах для ўсяго чалавецтва, але і з'яўляецца папярэджваннем аб немінулай адказнасці за злачынствы.

згарнуць

Класная гадзіна “Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады ВАВ”

08.12.2023
разгарнуць

Класная гадзіна “Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” прайшла для навучэнцаў 9 класа. Мерапрыемства было прыўрочана да Міжнароднага дню памяці ахвяр генацыду. Для ўдзльнікаў мерапрыемства быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне відэаролікаў, якія адлюстроўвалі трагічнасць лёсу простых людзей у ваенны час. Навучэнцы падрабязней пазнаёміліся з тэматычным літаратурным выданнем "Генацыд беларускага народа ў вас ВАВ"

згарнуць

Гістарычны экскурс "Дарогамі памяці"

08.12.2023
разгарнуць

Навучэнцы пачатковай школы наведалі мерапрыемствы, прысветчаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр генацыду ў перыяд Вялікай Айчынна Вайны. Для навучэнцаў 3 класа быў арганізаваны гістарычны экскурс "Дарогамі памяці", навучэнцы 1 класанаведалі класную гадзіну "Генацыд!Памяць!Боль!". Удзельнікі мерапрыемстваў падрабязней пазнаёміліся з гарадамі і вескамі Беларусі, жыхары якіх сталі ахвярамі фашысцкіх захопнікаў. Трагедыя генацыду Беларускага народу ў годы вайны - гэта важная тэма, пра якую нельга забываць.

згарнуць

Урок памяці "Нельга забыць, нельга зразумець"

08.12.2023
разгарнуць

У рамках міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду, іх ушаноўвання і папярэджання гэтага злачынства, для навучэнцаў 7 класа прайшоў урок памяці "Нельга забыць, нельга зразумець". Удзельнікі мерапрыемства разглядалі серыю тэматычных плакатаў аб ахвярах генацыду, падрабязней пазнаёміліся з картай гістарычных помнікаў Клецкага раёна. Для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд дакументальных відэафільмаў аб ваенным часе, заснаваных на аповедах рэальных людзей.

згарнуць

Інформ-дайджэст "Генацыд беларускага народа"

08.12.2023
разгарнуць

У гісторыі Беларусі было нямала гераічных і, нажаль, трагічных падзей. Да іх адносяцца і падзеі, звязаныя з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны не забываюцца, а значнасць іх з кожным годам усё ўзрастае. У рамках міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду, іх ушаноўвання і папярэджання гэтага злачынства для вучняў старэйшых класаў прайшоў інформ-дайджэст "Генацыд беларускага народа". Навучэнцы праглядзелі віртуальную экскурсію аб гарадах Беларусі, якія пацярпелі найбольш злачынстваў супраць мірнага насельніцтва.

згарнуць

Віртуальная выстава "Памяць без срока даўнасці"

08.12.2023
разгарнуць

9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, іх ушаноўвання і папярэджання гэтага злачынства. Гэта добрая нагода яшчэ раз асэнсаваць шматгадовы цярністы шлях беларускага народа да незалежнасці. У сувязі з гэтым для навучэнцаў 5 класа было арганізавана мерапрыемства ў форме вітруальнай экскурсіі "Памяць без срока даўнасці". 

згарнуць

Гадзіна патрыятызму "Калі заўтра вайна"

02.12.2023
разгарнуць

2 снежня для навучэнцаў школы прайшла гадзіна патрыятызму "Калі заўтра вайна...". Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні расказаў навучэнцам аб асаблівасцях функцыянавання сучаснай арміі Рэспублікі Беларусь. Таксама, надавалася ўвага гераічным подзвігам беларускага народа ў ваенныя гады. На мерапрыемстве навучэнцы ўдзельнічалі ў віктарыне, выконвалі камандныя заданні, малявалі тэматычныя плакаты.

згарнуць

Квіз "Краіна ў якой я жыву"

24.11.2023
разгарнуць

У рамках работы па патрыятычнаму выхаванню для вучняў школы прайшло мерапрыемства ў форме квіза "Краіна, ў якой я жыву". Цікавыя развіваючыя, пазнавальныя, творчыя заданні спрыялі ўзмацненю матывацыі да вывучэння традыцый і гісторыі роднага краю. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі сімвалы Беларусі, асаблівасці беларускай мовы, пазнаеміліся з цікавымі фактамі з гісторыі краіны.

згарнуць

Конкурс малюнкаў "Мая Беларусь"

24.11.2023
разгарнуць

Конкурс малюнкаў "Мая Беларусь" прайшоў для навучэнцаў 2 класа. Удзельнікі правілі свае лепшыя творчыя здольнасці, уяўленне, фантазію, стараннасць для стварэння малюнкаў, прысветчаных роднай краіне. Работы маленікіх мастакоў атрымаліся яркімі, прыгожымі і цікавымі.

згарнуць

Час пытанняў і адказаў "Моладзь і патрыятызм"

23.11.2023
разгарнуць

У рамках работы па патрыятычнаму выхаванню вучні 6 класа наведалі мерапрыемства пад назвай "Моладзь і патрыятызм", якое праходзіла ў форме гадзіны пытанняў і адказаў. 

згарнуць

Адкрыты мікрафон "Будучае краіны за моладдзю". 

20.11.2023
разгарнуць

У рамках работы па патрыятычнаму выхаванню для вучняў старэйшых класаў прайшоў адкрыты мікрафон "Будучае краіны за моладдзю". 

згарнуць

Пасяджэнне патрыятычнага клуба "Доблесць"

16.11.2023
разгарнуць

У школе адбылося пасяджэнне патрыятычнага клуба "Доблесць". Па ініцыятыве кіраўніка аб'яднання навучэнцы абмеркавалі пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, абазначылі перспектыўныя напрамкі развіцця клуба, падзяліліся меркаваннямі на конт арганізацыі запланаваных мерапрыемстваў. Фарміраванне патрыятызму з'яўляецца найважнейшай часткай выхаваўчага працэсу і мае вялікае значэнне ў сацыяльна-грамадзянскім і духоўным развіцці асобы навучэнцаў. 

 

згарнуць

Экспазіцыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны"

15.11.2023
разгарнуць

Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню правёў для навучэнцаў школы экскурсію па школьнай экспазіцыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Навучэнцы падрабязней пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі мінулага. Удзельнікі экскурсіі з пачуццём глыбокай павагі слухалі аповяды пра герояў, якія змагаліся супраць фашызму, пазнаёміліся з гераічнымі подзвігамі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Вусная гадзіна "Патрыятызм катэгорыя вечная"

25.10.2023
разгарнуць

Для вучняў старэйшых класаў прайшло мерапрыемства ў форме вуснай гадзіны "Патрыятызм катэгорыя вечная". Мэта якога было выхоўваць у навучэнцаў патрыятызм і грамадзянскасць, пашыраць веды вучняў аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, развіваць цікавасць да гісторыі роднай краіны, выхоўваць павагу да нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў.

 

згарнуць

"Каб любіць Беларусь нашу мілую…"

24.10.2023
разгарнуць

"Каб любіць Беларусь нашу мілую…" - пад такой назвай прайшло мерапрыемства для навучэнцаў другога класа. Вучні падзяліліся сваімі ведамі аб жывёлах і раслінах, паўдзельнічалі ў віктарынах і яшчэ раз успомнілі пра Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.Трэба памятаць, што паважаць традыцыі і звычаі Беларусі, берагчы і клапаціцца пра навакольнае асяроддзе - гэта значыць любіць Беларусь.

згарнуць

Кінаўрокі ў школах свету

17.10.2023
разгарнуць

У школе праходзяць мерапрыемствы ў рамках міжнароднага культурна-гуманітарнага праекта "Кінаўрокі ў школах свету". Вучні 11 класа прагледзелі фільм на тэму "Пераемнікі перамогі".

згарнуць

Інтэрактыўная гульня "Падарожжа па Беларусі"

06.10.2023
разгарнуць

Інтэрактыўная гульня "Падарожжа па Беларусі" была арганізавана для навучэнцаў пачатковых класаў. Удзельнікі з вялікім задавальненнем выконвалі інтэлектуальныя і творчыя заданні, працавалі ў групах, разгадвалі віктарыны. Весела і пазнавальна навучэнцы праводзілі час, падарожнічаючы па знакамітых і цікавых мясцінах нашай краіны

згарнуць

Інтэрактыўная гульня "Беларуская сям'я: учора, сёння, заўтра"

02.10.2023
разгарнуць

У школе прайшла інтэрактыўная гульня "Беларуская сям'я: учора, сёння, заўтра". На мерапрыемстве навучэнцы абмеркавалі сямейныя традыцыі, каштоўнасці, правілы, якія перадаюцца нам ад прадзедаў. Навучэнцы вывялі асноўную думку аб тым, што праз моцныя сямейныя сувязь з пакалення ў пакаленне перадаюцца ўсе самыя лепшыя традыцыі нашага народа – талерантнасць, працавітасць, любоў да роднай зямлі, павага да старэйшых, гасціннасць і накіраванасць у будучыню. 

згарнуць

Квэст-гульня "Усё пра Беларусь"

26.09.2023
разгарнуць

У рамках работы па патрыятычнаму выхаванню ў школе прайшла квэст-гульня "Усё пра Беларусь". Сучасныя цікавыя формы правядзення патрыятычных мерапрыемстваў спрыяюць павышэнню інтарэса да вывучэння роднага краю, гісторыі, традыцый сваёй краіны.

згарнуць

Круглы стол «Каб любіць Беларусь нашу мілую…»

21.09.2023
разгарнуць

У рамках работы па патрыятычнаму выхаванню для вучняю старэйшых класаў прайшоў круглы стол "Каб любіць Беларусь нашу мілую..." У час мерапрыемства школьнікі ўспомнілі подзвігамі нашых продкаў у імя незалежнасці Радзімы, выканалі пазнавальныя заданні аб традыцыях, звычках, касцюмах, асаблівасцях беларускай мовы. Паміж конкурсамі гучалі вершы і песні на беларускай мове. Кожны ўдзельнік змог прыняць удзел у конкурсах і захаваць у сваім сэрцы часцінку роднага краю.

згарнуць

Прэм'ера фільма "На другім беразе"

19.09.2023
разгарнуць

15 верасня навучэнцы і педагогі Рассветаўскай школы наведалі прэм'еру фільма "На другім беразе". Гледачы даведаліся пра важныя падзеі ў гісторыі нашай краіны. Пра жыцце людей у час падзей, якія разгортваліся ў 1925 годзе ля мяжы Заходняй Беларусі і БССР.  

згарнуць

Віртуальная экскурсія "Вечная памяць героям"

15.09.2023
разгарнуць

Напярэдадні Дня народнага адзінства для вучняў пачатковых класаў прайшла віртуальная экскурсія "Вечная памяць героям". Навучэнцы ўзгадалі імёны і подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны, паглядзелі кароткаметражныя відэаролікі "Мемарыяльныя комплексы Беларусі". Мерапрыемства спрыяла выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, гонару за сваю Радзіму, імкненне да міру.

згарнуць

Дзень народнага адзінства

15.09.2023
разгарнуць

Напярэдадні Дня народнага адзінства для навучэнцаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Яркія, разнастайныя, сучасныя формы работы садзейнічалі далучэнню юных патрыётаў да культуры, традыцый, каштоўнасцей роднай краіны. Вучні абмеркавалі тэмы міру, адзінства народа, добрасуседства. Успомнілі гісторыю і запаветы продкаў аб захаванні міру, любові да радзімы, згуртаванасці і падтрымцы блізкага.

згарнуць

Урок-падарожжа "Краіна, у якой мы жывём"

08.09.2023
разгарнуць

Мерапрыемства, якое прайшло ў форме ўрока-падарожжа для вучняў 2 класа "Краіна, у якой мы жывём" садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў маладога пакалення пачуцця гонару за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, далучэння да духоўна-маральнай культуры.

згарнуць

Інфарм-дайджэст "Сімвалы маёй краіны"

12.05.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў ХІ класа прайшло мерапрыемства ў фармаце інфарм-дайджэста "Сімвалы маёй краіны". Мэтай мерапрыемства было выхаванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці. Навучэнцы паглядзелі відэаматэрыялы пра герб і сцяг Беларусі, пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў краіны, якія ўвасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі. Складаючы пазлы «Герб Рэспублікі Беларусь», удзельнікі мерапрыемства даведаліся, якія асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў  адлюстраваны ў ім. Адказваючы на ​​пытанні віктарыны, школьнікі расказалі, што азначаюць і сімвалізуюць колеры дзяржаўнага флага.

згарнуць

Альбом памяці «Слава героям, вызваліцелям!»

04.05.2023
разгарнуць

Мерапрыемства ў форме альбома памяці «Слава героям, вызваліцелям!» прайшло для навучэнцаў ІІІ класа. Школьнікі ўспаміналі імёны беларусаў герояў ВАВ. Мэта мерапрыемства: нагадаць пра герояў-беларусаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг .; садзейнічаць выхаванню гонару за сваіх аднагодкаў у гады вайны, любоў да Радзімы, свайго народа.

згарнуць

Вусны часопіс "Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць"

28.04.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў Х класа прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць". Мэтай мерапрыемства было стварыць умовы для асэнсавання і ўсведамлення інфармацыі аб Чарнобыльскай трагедыі; фарміраванне грамадзянскай адказнасці і патрыятычнага выхавання навучэнцаў на прыкладзе вывучэння прычын і наступстваў Чарнобыльскай аварыі.

згарнуць

Віртуальны экскурс «Нам ёсць, чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць»

20.04.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства ў форме віртуальнага экскурса «Нам ёсць, чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць». Навучэнцы даведаліся пра дасягненні беларусаў у навуцы, культуры, спорце, прамысловасці. Прагледзелі відэафільм “Прыгажосць беларускіх краявідаў”. Пры дапамозе разнастайных дыдактычных гульняў замацавалі атрыманую інфармацыю. Мерапрыемства атрымалася цікавым, рознастайным, насычаным.

згарнуць

Завочная экскурсія "За любімую Беларусь"

19.04.2023
разгарнуць

Навучэнцы VІІ класа сталі ўдзельнікамі завочнай экскурсіі з элементамі віктарыны "За любімую Беларусь". Мерапрыемства прайшло ў актыўным абмеркаванні, бо навучэнцы наведалі шмат гістарычных мясцін, у выніку чаго змаглі самі расказаць цікавую інфармацыю, падзяліцца сваімі эмоцыямі.

згарнуць

Урок-рэквіем «Лічбы на сэрцы»

14.04.2023
разгарнуць

Урок-рэквіем «Лічбы на сэрцы» прайшоў для навучэнцаў ХІ класа. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, было прысвечана творчасці народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага - цыклу яго карцін "Лічбы на сэрцы", якія адлюстроўваюць злачынствы нацыстаў у канцэнтрацыйных лагерах, вязнем якіх быў сам мастак. З заміраннем сэрца навучэнцы слухалі аповед пра тое, як адбываўся пераслед і знішчэнне яўрэйскага народа фашысцкай Германіяй падчас Другой сусветнай вайны і масавае знішчэнне нацыстамі прадстаўнікоў розных этнічных і сацыяльных груп у перыяд Трэцяга Рэйха на беларускай зямлі.

згарнуць

Гульня-віктарына "Беларусь ад А да Я»

14.04.2023
разгарнуць

Мэта гульні-віктарыны "Беларусь ад А да Я», якая прайшла для вучняў І класа - выхаванне грамадзянска-патрыятычнага пачуцця ў малодшых школьнікаў.
У пачатку мерапрыемства прагучала песня «З чаго пачынаецца Радзіма", якая падвяла рабят да тэмы занятка. Дзеці ўспомнілі сімволіку нашай дзяржавы-герб, сцяг, гімн, вызначылі значэнне эмблем, намаляваных на гербе і сцягу, а таксама значэнне іх кветак. На працягу ўсяго занятка вучні адгадвалі мноства загадак, адказвалі на пытанні, выконвалі цікавыя заданні. У канцы мерапрыемства ўсе навучэнцы зрабілі выснову, што Радзіма – гэта другая маці, яе берагуць і любяць.

згарнуць

Падарожжа з элементамі гульні “Этнаграфія. Пра Радзіму з любоўю”

10.04.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў VI класа прайшло мерапрыемства ў форме гульні-падарожжа “Этнаграфія. Пра Радзіму з любоўю”. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў ўдзельнікаў паняццяў "традыцыі", "звычай", пачуцця гонару за сваю краіну. Інтэрактыўныя заданні садзейнічалі далучэнню да вытокаў беларускай народнай культуры; выхаванню паважлівага стаўлення да традыцый і звычаяў беларускага народа.

згарнуць

Гадзіна памяці "Званы Хатыні"

24.03.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў 1 класа прайшла гадзіна памяці "Званы Хатыні". Першакласнікі даведаліся пра страшную трагедыю, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, з дапамогай відэапрэзентацыі здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Хатынь».

згарнуць

Інтэрактыўная гутарка "Канстытуцыя - асноўны закон маей краіны"

17.03.2023
разгарнуць

З мэтай выхавання прававой культуры асобы, грамадзянскасці, патрыятызму і прававой адказнасці для навучэнцаў 11 класа была праведзена інтэрактыўная гутарка "Канстытуцыя - асноўны закон маей краіны". Школьнікі пазнаёміліся з прэзентацыяй “Па Канстытуцыі жыве мая краіна”, выканалі заданне “Правы і абавязкі”, адказалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь».

згарнуць

Урок патрыятызму "Закон, па якім мы жывем"

15.03.2023
разгарнуць

У рамках усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" прысвечанай Дню Канстытуцыі кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню сумесна з актывам піянераў правёў для навучэнцаў урок патрыятызму "Закон, па якім мы жывем". Юныя грамадзяне ўзгадалі змест асноўных раздзелаў Канстытуцыі, а таксама абмеркавалі сімвалы беларускай дзяржаўнасці, у тым ліку і геральдычныя асаблівасці герба і флага нашай краіны.

згарнуць

Гадзіна зносін "У кожнага свой бой"

15.02.2023
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы ў рамках дэкады “Афганістан у лёсе нашых землякоў”. Навучэнцы VI-VIII класаў сталі ўдзельнікамі гадзіна зносін "У кожнага свой бой".

Навучэнцы пачулі аповед пра баявыя цяжкасці і Афганістане, пра тое, як вайна разбурыла жыццё тысячы людзей, і ўспомнілі гісторыі ўдзельнікаў афганскай вайны Клецкага раёна.

згарнуць

Гадзіна гістарычнай памяці «Маленькия герои вяликай вайны»

08.02.2023
разгарнуць

Актыў піянерскай дружыны ў Дзень юнага-героя антыфашыста правёў з акцябратамі гадзіну гістарычнай памяці «Маленькия герои вяликай вайны». Падчас сустрэчы піянеры расказалі малодшым членам дружыны аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на лёс дзяцей ваеннага часу, аб подзвігах юных піянераў. У завяршэнні гутаркі щдзельники прыйшлі да высновы, што гэтыя маленькія героі вялікай вайны назаўжды застануцца прыкладам адвагі і мужнасці, як для іх аднагодкаў, так і для дарослых. Іх подзвігі будуць жыць вечна.

згарнуць

Круглы стол "Што значыць быць патрыётам"

24.01.2023
разгарнуць

Навучэнцы Х-ХІ класаў сталі ўдзельнікамі круглага стала "Што значыць быць патрыётам". Школьнікі разважалі аб тым, што кожны грамадзянін РБ павінен мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Сустрэча аказалася цікавай і пазнавальнай для прысутных.

згарнуць

Вусны часопіс “Мая Беларусь”

24.01.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў І-ІІ класаў прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “Мая Беларусь” . Мэта якога было выхоўваць у навучэнцаў патрыятызм і грамадзянскасць, пашыраць веды вучняў аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, развіваць цікавасць да гісторыі роднай краіны, выхоўваць павагу да нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў.

згарнуць

Інформ-дайджэст "Азбука юнага грамадзяніна і патрыёта"

19.01.2023
разгарнуць

Інформ-дайджэст "Азбука юнага грамадзяніна і патрыёта" прайшоў для навучэнцаў III-IV класаў. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі разважалі над паняццем "патрыёт", "грамадзянін", пазнаёміліся з асноўнымі рысамі патрыёта і яго асобы, з роляй патрыятызму ў будучыні краіны. Для фарміравання станоўчай маральнай ацэнкі такіх якасцей, як прыстойнасць, гонар, вернасць абавязку былі выкарыстаны дыдактычныя гульні: "Збяры прыказку", "Выдатнасці роднага краю", "Лагатып - прадукт". Мерапрыемства спрыяла выхаванню патрыятычных пачуццяў, любові, павагі да сваёй Радзімы, свайго горада, сям'і і школы.

згарнуць

Віртуальная экскурсія "Мая Міншчына"

20.01.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў Х-ХІ класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю Мінскай вобласці. Удзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа ў гісторыю станаўлення і развіцця Мінскай вобласці, наведалі асноўныя славутасці роднай вобласці і ўзгадалі яе гераічнае мінулае. Падчас віктарыны ўзгадалі асноўныя даты, геральдычныя сімвалы раёнаў цэнтральнага рэгіёна, вядомых людзей.

згарнуць

Гістарычны калейдаскоп “Па сцяжынках гісторыі: сімвалы маёй краіны"

09.01.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў V-VI класаў прайшло мерапрыемства ў форме гістарычнага калейдаскопа “Па сцяжынках гісторыі: сімвалы маёй краіны” Мэтай мерапрыемства было раскрыць значэнне дзяржаўнай сімволікі, якая адлюстроўвае гісторыю беларускага народа. Падчас размовы ўдзельнікі расказалі пра сімвалы нашай краіны, узгадалі гісторыю беларускага герба і флага. Навучэнцы ўзгадалі, што адлюстроўвае кожны элемент і колер дзяржаўнай сімволікі. Пайгралі ў перакладчыкаў, дапоўнілі прыказкі пра Радзіму. На прыканцы мерапрыемства была зроблена выснова: паважаць і ведаць сімвалы дзяржавы - значыць паважаць і ведаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю і традыцыі!

згарнуць

Віртуальнае падарожжа "Куточак мой, да скону дарагі...!"

21.12.2022
разгарнуць

Віртуальнае падарожжа "Куточак мой, да скону дарагі...!" прайшло для навучэнцаў VI класа.  У ходзе мерапрыемства кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Бабіч У.У.  парпанаваў удзельнікам будаваць асацыятыўны шэраг «Клецк-цэнтр Зямлі», паўдзельнічаць ў віктарыне «Слаўны Клецкі край», скласці пазлы «Гістарычныя помнікі Клятчыны». Усе гэтыя конкурсы садзейнічалі больш глыбокаму азнаямленню з гісторыка-культурнай спадчыны малой Радзімы і яе сучасных дасягненняў; садзейнічалі фарміраванню паважлівых адносін да месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, выхоўвалася пачуццё гонару і павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў і культуры.

згарнуць

Урок-падарожжа "Беларусь-краіна маей будучыні"

16.12.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў пачатковай школы прайшоў урок-падарожжа "Беларусь-краіна маей будучыні". У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся аб тым, што любая дзяржава, маленькае ці вялікае, жыве па асноўных законах, якія замацаваны ў Канстытуцыі. Удзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа па роднай краіне, прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне. У завяршэнне сустрэчы прагучаў музычны ролік аб прыгажосці і непаўторнасці нашага краю.

згарнуць

"Гэтых дзён не змоўкне слава..."

14.12.2022
разгарнуць

Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню правёў для навучэнцаў пачатковых класаў гутарку на тэму "Гэтых дзён не змоўкне слава...". Таксама навучэнцы наведалі экспазіцыю нашай установы адукацыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Гэтая тэма закранула душы і сэрцы навучэнцаў. Рабяты з пачуццём глыбокай павагі слухалі аповяды пра герояў, якія змагаліся супраць фашызму, пазнаёміліся з гераічнымі подзвігамі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Віктарына "Па старонках гісторыі"

14.12.2022
разгарнуць

Навучэнцы VI-VII класаў сталі ўдзельнікамі віктарыны "Па старонках гісторыі". Адказваючы на пытанні навучэнцы пашырылі ўяўленні пра нашу рэспубліку. Такія інтэлектуальныя мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню станоўчага вобраза роднай краіны і пачуцця любові да яе, павагі і гонару за свой народ, яго мову, гісторыю і культуру.

згарнуць

Віктарына "У сімвалах краіны гісторыя майго народа"

09.12.2022
разгарнуць

Навучэнцы Х-ХІ класаў сталі ўдзельнікамі віктарыны "У сімвалах краіны гісторыя майго народа". Пад час мерапрыемства ўдзельнікі адказвалі на пытанні анлайн - віктарыны аб знамянальных датах, датах і гісторыі ўзнікнення дзяржаўных сімвалаў, гістарычных помнікаў, вядомых людзях Беларусі.

згарнуць

Гульня-падарожжа “Сцяжынкамі Клетчыны”

08.12.2022
разгарнуць

Навучэнцы малодшых класаў сталі ўдзельнікамі  гульні-падарожжа “Сцяжынкамі Клетчыны”. Школьнікі ўзгадалі легенду пра горад Клецк, даведаліся цікавыя факты з гісторыі сваіх вёсак - Сякерычы, Панкратовічы, паглядзелі відэаролік пра родны горад. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пажадалі Клецку росквіту і міру.

згарнуць

Пазнавальна-гульнявая праграма «Твая земля, твая Радзіма названа светла - Беларусь!»

08.12.2022
разгарнуць

Пазнавальна-гульнявая праграма "Твая зямля, твая Радзіма названа светла - Беларусь!" прайшла для навучэнцаў установы адукацыі. Мэтай якой было дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй айчыны, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры. У ходзе праграмы вучні падзяліліся на каманды. Кожная каманда выбірала намінацыю на слайдзе і  пытанне з адзначанай колькасцю балаў. У канцы праграмы падведзены вынікі і адзначаны пераможцы.

згарнуць

Урок папяці "Я ганаруся"

06.12.2022
разгарнуць

З навучэнцамі ІІ класа быў праведзены ўрок папяці "Я ганаруся". Малодшыя школьнікі расказвалі пра сваіх сваякоў – прадзедаў і прабабуляў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, пра іх баявы шлях і ўзнагароды, успомнілі подзвігі піянераў-герояў. Падчас мерапрыемства дэманстраваўся кароткаметражны фільм "Подзвігі нашага народа". Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць прыцягненню ўвагі дзяцей да гераічнага мінулага Беларусі.

згарнуць

Наведванне экспазіцыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны"

05.12.2022
разгарнуць

Навучэнцы V-VI  класаў наведалі экспазіцыю нашай установы адукацыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Пры азнаямленні з экспазіцыяй, прысвечанай генацыду беларускага народа, навучэнцы даведаліся аб акупацыйным рэжыме на тэрыторыі нашай краіны: аб карных аперацыях па знішчэнні мірнага насельніцтва і беларускіх партызан, аб ажыццяўленні зверскіх планаў гітлераўцаў і створанай для гэтага на тэрыторыі Беларусі сістэме лагераў і гета, аб угнанні у рабства беларусах.

згарнуць

Гутарка “Я i будучыня маёй Радзiмы”

30.11.2022
разгарнуць

З мэтай фарміравання сістэмы поглядаў, паводзін, каштоўнасных арыентацый, грамадзянскіх прыярытэтаў для навучэнцаў прайшла гутарка “Я i будучыня маёй Радзiмы”. У ходзе карыснага дыялога старшакласнікі вызначалі сваё ўяўленне аб патрыятызме, сумесна вызначалі асноўныя пазіцыі па тэме: павага да мінулага сваёй краіны, служба ў арміі, талерантнасць у нацыянальным пытанні і інш. Таксама склалі памятку для першакласнікаў, якія хацелі б стаць і быць патрыётамі сваёй краіны.

згарнуць

Гутарка-прэзентацыя “Люблю цябе, мой родны куточак!”

22.11.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў пачатковай школы была праведзена гутарка-прэзентацыя “Люблю цябе, мой родны куточак!”. Удзельнікі пазнаёміліся з важнымі падзеямі з гісторыі нашай краіны, з яе славутасцямі, з выдатнымі людзьмі. Віртуальна наведалі цікавыя месцы Мінскай вобласці, памятныя мясціны Клецкага раёна. У ходзе мерапрыемства праверылі свае веды, прыняўшы ўдзел у віктарыне. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новага і цікавага.

згарнуць

Конкурс малюнкаў "За любімую Беларусь!"

18.11.2022
разгарнуць

З мэтай стварэння ўмоў для выхавання ў першакласнікаў патрыятычных пачуццяў, любові да роднага краю для навучэнцаў прайшоў конкурс малюнкаў "За любімую Беларусь!" .

Школьнікі прынялі актыўны ўдзел. Прадастаўленыя работы былі намаляваны і фарбамі, і алоўкамі. Малюнкі адтрымаліся яркімі і маляўнічымі.

згарнуць

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Я вырас тут і край мне гэты дарагі"

18.11.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў ІХ-ХІ класаў прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Я вырас тут і край мне гэты дарагі". Гэтае мерапрыемства было прысвечана гісторыі, традыцыям і дасягненням малой Радзімы - горада Клецка. Падчас мерапрыемства навучэнцы правялі экскурс па гістарычных мясцінах і помніках г. Клецк, будавалі асацыятыўны рад, сінквейн і кластар прысвечаныя малой Радзіме, чыталі вершы землякоў пра Клецк, падчас гульні дзве каманды спаборнічалі на лепшых знаўцаў знамянальных і памятных дат аб родным горадзе.

згарнуць

"Хто памятае пра вайну, той шануе мір"

16.11.2022
разгарнуць

Навучэнцы VIІ-VIII  класаў наведалі экспазіцыю нашай установы адукацыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Навучэнцы даведаліся больш пра гісторыю свайго народа, пра тое, як спраўляліся нашы землякі з нягодамі Вялікай Айчыннай вайны і адчулі ўсю трагедыю і сілу духу беларускага народа, які пасля страшнага генацыду здолеў захаваць сваю гісторыю, культуру, традыцыі. Наведванне падобных экспазіцый – гэта добрая нагода для ўсіх нас яшчэ раз пераасэнсаваць цярністы шлях да Перамогі.

згарнуць

Квэст-гульня "Па слядах Перамогі"

24.10.2022
разгарнуць

У піянерскай дружыне ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў дружынны этап рэспубліканскай квэст-гульні "Па слядах Перамогі" ва ўзроставай катэгорыі 10-14 гадоў.

Пазнавальная, цікавая гульня захапіла піянераў з першай кропкі маршруту. Каманды "Крэпасць" і "Патрыёт" захоплена праходзілі ўсе этапы: "Азбука не Морзэ", "Піянеры-героі", квіз "План Барбароса" і фініш "Збяры пазл". Гульня садзейнічала фарміраванню ў вучняў пачуцця гонару за гераічнае мінулае нашай Радзімы.

У дружынным этапе квэст-гульні "Па слядах Перамогі" пераможцамі стала каманда "Патрыёт".

згарнуць

Інтэрактыўная гульня “Падарожжа па Беларусі”

06.10.2022
разгарнуць

Інтэрактыўная гульня "Падарожжа па Беларусі" прайшла для вучняў пачатковых класаў. пачатку школьнікам было прапанавана здзейсніць віртуальнае падарожжа па нашай краіне, робячы прыпынкі ў кожным абласным цэнтры. Затым адбылася віктарына на веданне гісторыі Беларусі, яе традыцый, фальклору. А завяршылася мерапрыемства паэтычнай хвілінай, дзе навучэнцы з любоўю чыталі вершы аб роднай зямлі.

згарнуць

Гутарка “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”

23.09.2022
разгарнуць

З першакласнікамі адбылася гутарка “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, у ходзе якой вучні пазнаёміліся з сімваламі нашай дзяржавы. На занятку дзеці праслухалі верш аб радзіме, даведаліся аб гісторыі Беларусі, а таксама замацавалі свае атрыманыя веды пры дапамозе віктарыны. Гутарка атрымалася цікавая і займальная.

згарнуць

Дзень народнага адзінства

16.09.2022
разгарнуць

Напярэдадні Дня народнага адзінства ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя гадзіны і мерапрыемствы.

Навычэнцы Х-ХІ класаў сталі ўдзельнікамі адкрытага дыялогу "Разам мы адзіныя!" са старшынёй БСВВА Клецкага раёна Захаравым С.І.. Удзельнікі абмяркавалі такія паняцці як «народнае адзінства», «нацыянальны гонар», «нацыянальная годнасць» і «малая Радзіма». У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы павіншавалі Сяргея Іванавіча са святам і падзякавалі за цікавую сустрэчу.

Круглы стол "Беларусь у маім сэрцы" сабраў навучэнцаў VII-VIII класаў. Удзельнікі падзяліліся інфармацыяй аб гісторыі свята Дзень народнага адзінства, аб традыцыях і звычаях беларусаў, аб вялікіх і вядомых асобах нашай краіны.

Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшлі віртуальнае падарожжа "Наша сіла ў адзінстве", гульня-падарожжа "Беларусь - мая Радзіма", на якіх школьнікам расказалі аб дзяржаўнай сімволіцы і правялі віктарыну на веданне сімвалаў сцяга і герба Беларусі. Мерапрыемствы праходзілі ў актыўнай форме з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій.

Навучэнцы, удзельнічаючы ў акцыях, мерапрыемствах прысвечаных Дню народнага адзінства паказалі свае веды і любоў да сваёй краіны. Яны змаглі паказаць свае веды аб месцах Беларусі, аб гістарычных падзеях краіны, адказаць на пытанне "У чым наша сіла...".

згарнуць

Вусны часопіс "Ад першых скруткаў да вялікіх тамоў"

03.09.2022
разгарнуць

Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці, для навучэнцаў пачатковых было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Ад першых скруткаў да вялікіх тамоў". Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, беларускіх асветнікаў. Навучэнцы таксама азнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускай пісьменнасці ў Беларусі. Мерапрыемства завяршылася віктарынай і праглядам фільма "Пачатак слаўных спраў" аб гісторыі кнігадрукавання ў Беларусі.

згарнуць

Тэматычны дзень у аздараўленчым лагеры "Бульвар Малой Радзімы"

15.06.2022
разгарнуць

15 июня жители «Города Детства» прошлись по «Бульвару Малой Родины». Этот день был посвящён 895-летию города Клецка.

Ребята отряда «Непоседы» отправились в историческое путешествие «Уголки Клетчины». Школьники вспомнили легенду про город Клецк, узнали интересные факты из истории своих деревень – Секеричи, Понкратовичи, посмотрели видеоролик про родной город. В завершение мероприятия участники пожелали Клецку процветания и мира.

Информ-даджест «Клецку 895!» прошел для жителей квартала-отряда «Весёлые ребята». Участники заглянули в прошлое города Клецка, а так же сравнили, как город выглядит сейчас. Обсудили идеи, каким город Клецк ребята видят в будущем, какие места в городе нравятся больше всего. Мероприятие получилось интересным, познавательным, все участники были активны в обсуждении.

згарнуць

Тэматычны дзень у аздараўленчым лагеры "Плошча Перамогі"

07.06.2022
разгарнуць

Сегодня жители «Города детства» посетили «Площадь Победы».

Для ребят квартала-отряда «Непоседа» был проведён литературный экскурс «Победа: дорогами мужества и славы». В тени деревьев школьного сада школьники рассказывали о своих родственниках – прадедушках, участниках Великой Отечественной войны, вспомнили о подвигах героев-пионеров. Такие мероприятия помогают привлечь внимание детей к героическому прошлому Беларуси.

Воспитанники квартала-отряда «Весёлые ребята» стали участниками мероприятия, которое проводилось в форме устного журнала «Великая Отечественная. Строки военных лет». Ребята читали стихотворения о Великой Отечественной войне, узнали судьбы поэтов и писателей, которые своим творчеством поддерживали дух наших солдат. В завершении мероприятия участники дружно спели песню «Катюша».

згарнуць

Тэматычны дзень у аздараўленчым лагеры "Дарога Памяці"

02.06.2022
разгарнуць

2 июня жители "Города детства" прошлись по "Дороге Памяти".

Воспитанники квартала-отряда "Непоседы" перелистали страницы устного журнала «Дети военной поры». Ребята вспомнили имена и подвиги пионеров-героев, посмотрели короткометражный видеоролик «Дети войны». Мероприятие способствовало воспитанию патриотизма, гражданственности, гордости за свою Родину, стремление к миру.

Квартал-отряд «Весёлые ребята» стали участниками круглого стола «Я помню… Я горжусь…». Данное мероприятие направлено на воспитание патриотических чувств, любви и гордости за свою страну и малую родину, уважительного отношения к ветеранам войны. Круглый стол состоял из информационного блока и беседы об истоках героизма защитников нашей Родины, о духовном подвиге народа. Рассказ воспитателя сопровождался мультимедийной презентацией.

Все ребята оздоровительного лагеря с дневным пребыванием "Город детства" приняли участие в конкурсе детского рисунка "Война глазами детей". Воспитанники проявили свои творческие способности, фантазию и, поразмышляв над заданной темой, изобразили свои мысли и чувства в виде рисунков.

згарнуць

Урок мужнасці "Мы гэтай памяці верныя"

07.05.2022
разгарнуць

Урок мужнасці "Мы гэтай памяці верныя" прайшоў у шосты школьны дзень для навучэнцаў установы адукацыі. Удзельнікі працавалі са слоўнікам, фотаматэрыяламі, глядзелі і абмяркоўвалі відэаролікі, кадры ваеннай хронікі, на фоне якіх адчулі гераізм і веру ў Перамогу. Школьныя ўрокі мужнасці - важны выхаваўчы момант у фарміраванні ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павагі да гераічных старонак у гісторыі Айчыны, лепшых чалавечых якасцях.

згарнуць

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі

06.05.2022
разгарнуць

Дзень Перамогі – свята, якое для кожнага з нас з'яўляецца сімвалам вялікага гераічнага мінулага, сімвалам патрыятызму, сімвалам надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. Свята Вялікай Перамогі - гэта боль і смутак, слёзы і радасць, гонар за мужнасць і стойкасць пераможцаў.

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, арганізавалі і правялі навучэнцы і настаўнікі ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» сумесна з Зубкоўскім сельскім выканаўчым камітэтам. З уступным словам да школьнікаў, іх бацькоў і педагогаў звярнуўся дырэктар школы Дубман С.Л., ён павіншаваў усіх прысутных са святам Перамогі. Затым слова перадалі старшыні БСВВА Клецкага раёна Захараву С.І., ён нагадаў  удзельнікам пра тое, як важна захаваць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. На мітынгу навучэнцы чыталі вершы аб вайне і міры. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб тых, хто загінуў на палях бітваў, усклалі кветкі да помніка загінуўшым суайчыннікам вёскі аг.Секерычы. Уся школа прыняла ўдзел у акцыі "Несмяротны полк", галоўная мэта якой - захаваць сувязь пакаленняў і памяць аб нашых продках - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны і працаўніках тылу.

згарнуць

Экскурсія ў ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер"

05.05.2022
разгарнуць

Навучэнцы IX-XI класа наведалі ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер", які знаходзіцца ў Цэнтры экалагічнага турызму "Станькава".

ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ КОМПЛЕКС «ПАРТЫЗАНСКІ ЛАГЕР» — ГЭТА РЭКАНСТРУКЦЫЯ ЛАГЕРА ПАРТЫЗАНСКАГА ФАРМАВАННЯ ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. Школьнікі прайшлі па партызанскіх сцежках, убачылі, што сабой уяўляў партызанскі лагер, з усёй яго інфраструктурай. Рэканструкцыя ўключае ў сябе будынкі, выкананыя ў натуральную велічыню і ў строгай адпаведнасці з дакументальнымі крыніцамі, якія знаходзяцца ў музеі Вялікай Айчыннай Вайны. Таксама навучэнцы ўбачылі музейныя экспазіцыі, наведалі штабную зямлянку з радыёстанцыяй, зямлянку камандзіра з картамі і марзянкай, паглядзелі як жыў радавы склад і што сабой уяўляла друкарня, дзе знаходзілася варта, зброевую майстэрню з самаробнымі аўтаматамі таго часу, лясную школу і санчастку.

Экспанаты комплексу акунулі вучняў у той нялёгкі, страшны час і кранулі да глыбіні душы, пакінуўшы моцныя ўражанні на доўгі час.

згарнуць

Квіз-гульня "Герб, сцяг, гімн - сімвалы нашай незалежнасці"

04.05.2022
разгарнуць

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца штогод у другую нядзелю мая, для навучэнцаў установы адукацыі прайшла квіз-гульня "Герб, сцяг, гімн - сімвалы нашай незалежнасці". Навучэнцы прадэманстравалі добрыя веды, дзяржаўнай сімволікі сваёй краіны. Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, садзейнічаюць засваенню навучэнцамі агульнавядомых і нацыянальных культурных каштоўнасцей, фарміруюць актыўную жыццёвую пазіцыю.

згарнуць

Урок Мужнасці "Нам гэты свет завешчана берагчы"

28.04.2022
разгарнуць

Урок Мужнасці "Нам гэты свет завешчана берагчы" прайшоў для навучэнцаў ІX-XI класаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна". На мерапрыемстве прысутнічаў ваенны камісар Клецкага раёна Вярбіцкі С.У.. З мэтай грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі Вярбіцкі С.В. расказаў навучэнцам аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць. Падпалкоўнік удакладніў задачы беларускай арміі ў мірны і ваенны час, падрабязна расказаў аб структуры Узброеных Сіл, аб агульнай сістэме ваеннай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, аб воінскім абавязку грамадзян у нашай краіне.

згарнуць

Вусны часопіс "Чарнобыльская злавесная зорка"

22.04.2022
разгарнуць

На Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. адбылася найбуйнейшая аварыя за ўсю гісторыю чалавецтва. У памяць аб гэтай трагічнай даце для навучэнцаў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Чарнобыльская злавесная зорка".  Пра тое, як далікатны навакольны свет, пра трагедыю Чарнобыля, пра подзвіг людзей-ліквідатараў аварыі расказаў навучэнцам настаўнік патрыятычнага выхавання Бабіч У.У. Школьнікі паглядзелі відэафільм «Горад-прывід Прыпяць: глядзець, нельга чапаць» пра тыя страшныя падзеі, як выглядае зараз Чарнобыль і Прыпяць, якія наступствы для чалавецтва былі пасля гэтай аварыі. Удзельнікі задавалі хвалюючыя іх пытанні аб далейшых наступствах радыяцыі, уплыве яго на наша здароўе і навакольнае асяроддзе. Свае ўражанні і эмоцыі навучэнцы перадалі праз малюнкі, у якіх адлюстравалі погляд на трагедыю, якая назаўжды змяніла жыццё беларусаў.

згарнуць

Урок Памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы"

19.04.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў VIII-IX класаў прайшоў урок Памяці, прысвечаны 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне "Нам гэты свет завешчана берагчы". Госцем мерапрыемства быў Захараў Сяргей Іванавіч, старшыня БСВВА Клецкага раёна. Сяргей Іванавіч расказаў навучэнцам аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., аб гераічнай спадчыне народа як важнейшага складальніка гістарычнай памяці.

згарнуць

Інтэрактыўны дыялог “Слаўныя мясціны Беларусі”

14.04.2022
разгарнуць

Навучэнцы V-VII  прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Слаўныя мясціны Беларусі”, якое праходзіла ў форме інтэрактыўнага дыялогу. Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з сапраўднымі «жамчужынамі» беларускай прыроды, знакамітымі мясцінамі Беларусі, архітэктурнымі помнікамі краіны, сучасным гонарам Радзімы. Удзельнікі актыўна гутарылі, адказвалі на мноства пытанняўі дзяліліся ўжо вядомай інфармацыяй.Інтэрактыўны дыялог дазволіў актывізаваць пазнавальную дзейнасць навучэнцаў.

згарнуць

Дабрачынная акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера"

14.04.2022
разгарнуць

14 красавіка да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера» далучыліся члены валанцёрскага атрада БРСМ «Добрае сэрца» і цімураўцы піянерскай дружыны ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа». Валанцёры наводзілі парадак на брацкім пахаванні ў аг.Секерычы. Рабятамі выкананы работы па добраўпарадкаванні і касметычным рамонце брацкай магілы: уборка тэрыторыі пахавання ад лістоты, галінак, смецця, афарбоўка агародж. Нашы валанцёры выконвалі свой абавязак перад пакаленнем, якое падарыла чыстае неба, веру, свет у якім жывуць.

згарнуць

Інтэрактыў "Беларусь - краіна дружбы і нацыянальнай згоды"

09.04.2022
разгарнуць

Навучэнцы пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі інтэрактыву "Беларусь - краіна дружбы і нацыянальнай згоды". У гульнявой, займальнай форме школьнікі абмеркавалі паняцце міру як шматзначнага паняцця, раскрылі значнасць захавання і ўмацавання міру як найвышэйшай каштоўнасці. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў уяўлення аб міралюбівай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У ходзе абмеркавання навучэнцы адзначылі, што невыпадкова дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь пачынаецца фразай: "Мы, беларусы - мірныя людзі". Тым самым падкрэсліваецца гасціннасць, міралюбнасць беларусаў.

згарнуць

Адзіная інфармацыйная гадзіна «Беларусь – краіна свету, сяброўства і добрасуседства»

24.03.2022
разгарнуць

Адзіная інфармацыйная гадзіна «Беларусь – краіна свету, сяброўства і добрасуседства» прайшла для навучэнцаў V-XI класаў. Мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў вучняў уяўлення аб МІРы як шматзначным паняцці, раскрыццё значнасці захавання і ўмацавання міру як вышэйшай каштоўнасці, фарміраванне ў вучняў уяўлення аб міралюбівай палітыцы Рэспублікі Беларусь.

згарнуць

Адзіная інфармацыйная гадзіна «Кожны з нас у адказе за мір на вялізнай планеце»

24.03.2022
разгарнуць

Адзіная інфармацыйная гадзіна «Кожны з нас у адказе за мір на вялізнай планеце» прайшла для навучэнцаў I-IV класаў. Эпіграфам мерапрыемства сталі словы з верша «Я не хачу вайны» Р. Гамзатава «Людям люди пусть помогут, Преградив пути войне». Падчас мерапрыемства школьнікі разважалі пра дабро і зло, мір і варожасць. Віртуальна наведалі мемарыяльны комплекс "Чырвоны бераг" і "Малы Трасцянец". У завяршэнне інфармацыйнай гадзіны навучэнцы напісалі пасланне аб свеце на папяровых галубах і прымацавалі іх на макет Рэспублікі Беларусь. Як сімвал пажадання міру нашай краіне, нашай Радзіме, нашай Зямлі.

згарнуць

Урок памяці "Пра што гавораць званы Хатыні"

22.03.2022
разгарнуць

Урок памяці "Пра што гавораць званы Хатыні" быў праведзены для вучняў пачатковых класаў. Школьнікі прыгадалі трагічныя падзеі 22 сакавіка 1943 года і лёс вёскі Хатынь. Інфармацыю аб гісторыі стварэння мемарыяльнага комплексу "Хатынь" навучэнцы пачулі, здзейсніўшы віртуальную экскурсію. Таксама пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Колкі Клецкага раёна, якая падзяліла долю Хатыні, але змагла аднавіцца.

І для навучэнцаў сярэдняга звяна прайшоў урок памяці "Пра што гавораць званы Хатыні". Школьнікі расказвалі пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў. Гучалі сведчанні з пратаколаў допыту тых, хто выжыў у гэтай страшнай трагедыі. Быў прадэманстраваны 10-хвілінны ўрывак з мастацкага фільма "Ідзі і глядзі", зняты ў жанры ваеннай драмы Э. Клімавым па сцэнарыі беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Словы нотай смутку гучалі ў душах удзельнікаў.

згарнуць

Тэматычная віктарына "Канстытуцыя - Закон, па ім мы ўсе жывем"

15.03.2022
разгарнуць

Тэматычная віктарына "Канстытуцыя - Закон, па ім мы ўсе жывем" прысвечаная дзяржаўнаму святу Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла для навучэнцаў V-VII класаў. Госцем мерапрыемства стаў старшыня Беларускага саюза ветэранаў Клецкага раёна Афганскай вайны Сяргей Іванавіч Захараў. Сяргей Іванавіч падкрэсліў значнасць свята, нагадаў аб ролі Канстытуцыі як галоўнага закона дзяржавы, адзначыў, што быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар і адказнасць перад самім сабой і грамадствам, пажадаў навучэнцам дастойна несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, сумленна выконваць свае грамадзянскія абавязкі.

Выконваючы заданні віктарыны, удзельнікі працавалі з паняццямі "канстытуцыя", "прэзідэнт", "парламент", "урад", а пералічылі асноўныя правы і абавязкі грамадзян нашай краіны. 

Важны вынік  мерапрыемства - разуменне таго, наколькі значная Канстытуцыя для нашай дзяржавы і як важна не толькі ведаць, але і выконваць законы Рэспублікі Беларусь.

згарнуць

Урок патрыятызму "Закон, па якім мы жывем"

15.03.2022
разгарнуць

Для вучняў пачатковых класаў прайшоў урок патрыятызму "Закон, па якім мы жывем" прысвечаны дзяржаўнаму святу Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Юныя грамадзяне абмеркавалі свае правы і абавязкі, даведаліся, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 1994 года. Гэта асноўны Закон нашай дзяржавы. Атрыманыя веды школьнікі замацавалі падчас віктарыны. У завяршэнні мерапрыемства дзеці з задавальненнем пагулялі ў інтэлектуальную гульню "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь".

згарнуць

Акцыя "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны Закон дзяржавы"

14.03.2022
разгарнуць

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь актыў піянерскай дружыны і актывісты пярвічкі ГА "БРСМ" нашай установы адукацыі арганізавалі і правялі акцыю "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны Закон дзяржавы". Навучэнцы павіншавалі жыхароў п. Рассвет з дзяржаўным святам, таксама распаўсюдзілі флаеры-інфаграфіку "Канстытуцыя РБ".

згарнуць

Гістарычны экскурс "Ветэраны неабвешчанай вайны"

16.02.2022
разгарнуць

У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсе нашых землякоў» для навучэнцаў IX-XI класаў прайшло мерапрыемства ў форме гістарычнага экскурса "Ветэраны неабвешчанай вайны". Удзельнікам была расказана гісторыя баявых дзеянняў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан і паказаны рэпартаж праграмы "Вести" ад 15 лютага 1989 года. Навучэнцы ўспомнілі імёны воінаў-інтэрнацыяналістаў Клецкай зямлі, якія загінулі ў час ваенных дзеянняў. У памяці ўдзельнікаў мерапрыемства надоўга застануцца ўспаміны аб сапраўдных мужчынах, воінах, якія дастойна выканалі свой воінскі абавязак. На прыканцы мерапрыемства навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

згарнуць

Дакументальна-паэтычная кампазіцыя “Далёкае рэха Афганскай вайны”

15.02.2022
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы ў рамках дэкады “Афганістан у лёсе нашых землякоў”. Навучэнцы 5-7 класаў сталі ўдзельнікамі дакументальна-паэтычнай кампазіцыі “Далёкае рэха Афганскай вайны”. Навучэнцы пачулі аповед пра баявыя цяжкасці і Афганістане, пра тое, як вайна разбурыла жыццё тысячы людзей, і ўспомнілі гісторыі ўдзельнікаў афганскай вайны Клецкага раёна.

згарнуць

Урок мужнасці "Афганістан - незагойная рана"

14.02.2022
разгарнуць

Урок мужнасці "Афганістан - незагойная рана" прайшоў для навучэнцаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна".

Ганаровым госцем стаў Захараў Сяргей Іванавіч, старшыня Беларускага саюза ветэранаў Клецкага раёна вайны ў Афганістане. Сяргей Іванавіч падзяліўся сваімі ўспамінамі падчас знаходжання ў Афганістане і выкананні міжнароднага абавязку. Школьнікі з вялікай увагай слухалі выступленне чалавека, які прайшоў выпрабаванне вайной. Слухаючы аповяды аб баявых эпізодах вайны, навучэнцы з цяжкасцю ўяўлялі, праз, што прыйшлося прайсці нашым салдатам, што перажыць.

Прайшло шмат гадоў пасля афганскай вайны, але светлая памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё, да канца выканаўшы воінскі абавязак, будзе жыць у нашых сэрцах вечна.

згарнуць

Віншавальная акцыія "Пакуль мы памятаем - мы жывем"

11.02.2022
разгарнуць

Напярэдадні "Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў» цімураўцы піянерскай дружыны і члены валанцерскага атрада ГА “БРСМ” “Добрае сэрца” прынялі ўдзел у віншавальнай акцыі "Пакуль мы памятаем - мы жывем", аддалі даніну павагі і ўдзячнасці ветэрану Афганскай вайны. Піянеры і члены БРСМ ўручылі букет кветак і сказалі шчырыя словы падзякі за высокі подзвіг і мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў Мялешка Сяргею Уладзіміравічу.

згарнуць

Вусны часопіс "Афганістан- наша памяць і боль"

10.02.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Афганістан- наша памяць і боль". Кіраўнік па патрыятычнаму выхаванню Бабіч У.У. расказаў пра нялёгкую вайну ў далёкай і чужой краіне, у суправаджэнні праніклівай відэа-прэзентацыі. Малодшыя школьнікі пазнаёміліся з лёсам і подзвігамі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Такія мерапрыемствы для навучэнцаў вельмі важны аспект у іх патрыятычным выхаванні, яны служаць сувязным звяном паміж пакаленнямі і даюць прыклад беражлівай павагі да гісторыі нашай Айчыны.

згарнуць

Урачыстая лінейка "Маленькія героі вялікай вайны"

08.02.2022
разгарнуць

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню памяці юных герояў-антыфашыстаў і прыёму другакласнікаў у акцябраты прайшла сёння ва ўстанове адукацыі.

Акцябраты і піянеры прыгадалі імёны юных патрыётаў Вялікай Айчыннай вайны, іх подзвігі, мужнасць, адвагу і смеласць.

Сёння, у мірны час, такіх жа смелых, адважных, сумленных, добрых рабят мы завём АКТЯБРЯТАМІ.

На ўрачыстай лінейцы піянеры ўручылі другакласнікам акцябрацкую зорачку. І мы спадзяемся, што яны будуць ганарыцца сваёй зорачкай, будуць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі, і больш за ўсё на свеце будуць любіць сваю Радзіму.

згарнуць

Эрудыт-круіз «Мая краіна - БЕЛАРУСЬ»

29.01.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў прайшло мерапрыемства ў форме эрудыт-круізу «Мая краіна - БЕЛАРУСЬ», якое спрыяла развіццю грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за краіну і яе дасягненні. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі прыгадалі некаторыя звесткі з гісторыі нашай краіны, геаграфічныя асаблівасці Беларусі, дасягненні сучаснай суверэннай Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было цікавым і інфарматыўным.

згарнуць

Пазнавальная віктарына "Мы - грамадзяне сваёй краіны"

15.01.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў пачатковай школы была праведзена пазнавальная віктарына "Мы - грамадзяне сваёй краіны". Удзельнікі пазнаёміліся з важнымі падзеямі з гісторыі нашай краіны, з яе славутасцямі, з выдатнымі людзьмі, праверылі свае веды, прыняўшы ўдзел у віктарыне. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новага і цікавага.

згарнуць

Гадзіна зносін "Я - грамадзянін сваёй краіны"

15.01.2022
разгарнуць

З мэтай фарміравання сістэмы поглядаў, паводзін, каштоўнасных арыентацый, грамадзянскіх прыярытэтаў для навучэнцаў прайшла гадзіна зносін "Я - грамадзянін сваёй краіны". У ходзе карыснага дыялога старшакласнікі вызначалі сваё ўяўленне аб патрыятызме, сумесна вызначалі асноўныя пазіцыі па тэме: павага да мінулага сваёй краіны, служба ў арміі, талерантнасць у нацыянальным пытанні і інш. Таксама склалі памятку для першакласнікаў, якія хацелі б стаць і быць патрыётамі сваёй краіны.

згарнуць

Віртуальная экскурсія "Мая Міншчына"

14.01.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў 9-11 класаў была праведзена віртуальная экскурсія "Мая Міншчына" да дня ўтварэння Мінскай вобласці. Падчас віртуальнай экскурсіі ўдзельнікі пазнаёміліся з гістарычнымі, духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі Мінскай вобласці, разгадвалі крыжаванку, складалі тэматычныя пазлы, адказвалі на пытанні віктарыны. Заданні віктарыны былі арыентаваны на фарміраванне маральна-прававой, грамадзянскай, гістарычнай памяці і інфармацыйнай культуры асобы.

згарнуць

Круглы стол "Край, дзе мы жывём"

13.01.2022
разгарнуць

Са славутасцямі сваёй краіны, гісторыяй мовы, цікавымі фактамі з жыцця гістарычных асоб Беларусі падчас круглага стала "Край, дзе мы жывем» пазнаёміліся навучэнцы 5-8 класаў. У ходзе мерапрыемства навучэнцы выконвалі заданні з вялікім энтузіязмам: дапаўнялі прыказкі, знаходзілі назвы беларускага нацыянальнага адзення і ежы, разгадвалі рэбусы. Усе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і даведаліся многа цікавых фактаў аб нашай краіне.

згарнуць

Віктарына “Люблю Беларусь!”

04.01.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў установы прайшла віктарына “Люблю Беларусь!”. Вучні з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве, чыталі вершы і разгадвалі загадкі, складалі прымаўкі і прыказкі аб роднай краіне, пазнаёміліся са знакамітымі пісьменнікамі і людзьмі, якія ўславілі свой край.

згарнуць

Віктарына "Я люблю цябе, мая Беларусь"

20.12.2021
разгарнуць

Навучэнцы 9-10 класаў праверылі свае веды ў віктарыне "Я люблю цябе, мая Беларусь". Мэта мерапрыемства: замацаваць веды навучэнцаў аб сваёй роднай зямлі, культуры беларускага народа, прыродзе, працы, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі  выбіралі пытанні рознай тэматыкі, на якія  неабходна было адказаць за 20 секунд. Віктарына прайшла займальна і пазнавальна, навучэнцы даведаліся шмат новага аб нашай Радзіме. 

згарнуць

Пазнавальна-iнфармацыйная гадзiна "Мая краiна"

17.12.2021
разгарнуць

Для вучняў 3 класа прайшла пазнавальна-iнфармацыйная гадзiна "Мая краiна". У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся аб тым, што любая дзяржава, маленькае ці вялікае, жыве па асноўных законах, якія замацаваны ў Канстытуцыі. Удзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа па роднай краіне, прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне. У завяршэнне сустрэчы прагучаў музычны ролік аб прыгажосці і непаўторнасці нашага краю.

згарнуць

Круглы стол "Час ніколі не зарубцуе нашы раны"

16.12.2021
разгарнуць

Для навучэнцаў 1-4 класаў было праведзена мерапрыемства ў форме круглага стала "Час ніколі не зарубцуе нашы раны".  Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Бабіч У.У. нагадаў удзельнікам, што бяспрыкладная мужнасць і нязломны дух, адвага, самаадданасць, праяўленыя нашымі суайчыннікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паказалі ўсім рашучасць і здольнасць байцоў абараніць Айчыну ад любых замахаў.

згарнуць

Гутарка "Я грамадзянін, я патрыёт"

15.12.2021
разгарнуць

Для навучэнцаў 6-7 класаў была прведзена гутарка "Я грамадзянін, я патрыёт". Удзельнікі разважалі аб тым, што кожны грамадзянін РБ павінен мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Сустрэча аказалася цікавай і пазнавальнай для прысутных.

згарнуць

Вусны часопіс "Памяць ніколі не знікне"

10.12.2021
разгарнуць

Мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Памяць ніколі не знікне" прайшло для навучэнцаў 11 класа. Удзельнікі вуснага часопіса ўбачылі кадры ваеннай хронікі, якія расказалі аб ролі жанчын на вайне, аб партызанскім руху, аб дзецях, якія прынялі ўдзел у ваенных дзеяннях.  Мэтай мерапрыемства з'яўлялася  ўвекавечанне подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., павышэння эфектыўнасці патрыятычнага выхавання, фарміраванне паважлівага стаўлення да гістарычнай памяці свайго народа, да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, традыцый свайго краю.

згарнуць

Эрудыт-шоу "Зроблена ў Беларусі"

08.12.2021
разгарнуць

Навучэнцы 5 класа прынялі ўдзел у эрудыт-шоу “Зроблена ў Беларусі”. У гульнявой форме ўдзельнікі даведаліся пра дасягненні беларускай машынабудоўлі, пазнаёміліся з брэндамі краіны кандытарскіх фабрык, механічных заводаў. Праверылі свае веды складаючы пазлы і адказваючы на пытанні онлайн-віктарыны “Знак якасці”. Мерапрыемства атрымалася цікавым, насычаным і пазнавальным.

згарнуць

Пазнавальна-гульнёвая праграма "Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь!"

08.12.2021
разгарнуць

Пазнавальна-гульнявая праграма "Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь!" прайшла для навучэнцаў 8 класа. Мэтай якой было дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй айчыны, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры. У ходзе праграмы вучні падзяліліся на каманды. Кожная каманда выбірала намінацыю на слайдзе і  пытанне з адзначанай колькасцю балаў. У канцы праграмы падведзены вынікі і адзначаны пераможцы.

згарнуць

Віктарына “У сімвалах дзяржавы гісторыя майго народа”

07.12.2021
разгарнуць

Выхаванне патрыятызму, пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры, папулярызацыя дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь: сцяга Рэспублікі Беларусь, герба Рэспублікі Беларусь, гімна Рэспублікі Беларусь  - было мэтай віктарыны “У сімвалах дзяржавы гісторыя майго народа”. У ходзе віктарыны вучні адказвалі на пытанні: што азначаюць сімвалы на гербе, чаму сцяг мае такія колеры, што такое гімн і ў якіх выпадках ён гучыць, пра  прыродныя багацці краіны – рэкі, азёры, лясы,

          Падчас мерапрыемства дэманстраваліся відэаролікі “Наша слаўная краіна” і “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”.

згарнуць

300 секунд аб краіне!

27.11.2021
разгарнуць

На працягу нядзелі кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню (22.11 - 26.11) арганізаваў паказ з наступным абмеркаваннем хроніка-дакументальных кіна- і відэафільмаў пра Вялікую Айчынную вайну і іншых падзеях ваенных ліхалеццяў на тэрыторыі Беларусі. Так сама былі праведзяны прагляды рэгіанальных і рэспубліканскіх навін “300 секунд аб краіне”. Праведзены мерапрыемствы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню.

згарнуць

300 секунд аб краіне!

22.11.2021
разгарнуць

На працягу нядзелі кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню (15.11 - 19.11) арганізаваў паказ з наступным абмеркаваннем хроніка-дакументальных кіна- і відэафільмаў пра Вялікую Айчынную вайну і іншых падзеях ваенных ліхалеццяў на тэрыторыі Беларусі. Так сама былі праведзяны прагляды рэгіанальных і рэспубліканскіх навін “300 секунд аб краіне”.

згарнуць

Вусны часопіс "Бацькоўская зямля-зямля святая"

20.11.2021
разгарнуць

Кіраўніком па ваенна-патрыятычнай рабоце было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Бацькоўская зямля-зямля святая". Навучэнцы разважалі над пытаннем, што значыць любіць Радзіму, правялі завочную экскурсію па "вядомых невядомых" мясцінах Беларусі. Удзельнікі дзяліліся сваімі ведамі і атрымлівалі новыя гістарычныя звесткі аб славутасцях горада Клецка. Вынікам працы стала стварэнне крыжаванкі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі актыўныя, працавалі з захапленнем.

згарнуць

Экскурсія ў Нясвіжскі замак

19.11.2021
разгарнуць

Яшчэ адна група навучэнцаў нашай установы адукацыі наведала адзін з самых каштоўных помнікаў архітэктуры Беларусі - Нясвіжскі замак. Падчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй роду Радзівілаў і агледзелі інтэр'ерныя залы палаца, якія ўразілі сваёй экспазіцыяй. Пасля агляду славутасцяў навучэнцы прагуляліся па парку, дзе калісьці расло адзінае дрэва - чорная таполя і пачулі легенду аб Чорнай панне Нясвіжа. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс пакінуў толькі яркія ўражанні і добрыя фатаграфіі на памяць.

згарнуць

Гутарка "Памяць ніколі не знікне"

18.11.2021
разгарнуць

З навучэнцамі VІ класа была праведзена гутарка "Памяць ніколі не знікне". 

Навучэнцы расказвалі пра сваіх сваякоў – прадзедаў і прабабуляў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, пра іх баявы шлях і ўзнагароды, успомнілі подзвігі піянераў-герояў Падчас мерапрыемства дэманстраваўся кароткаметражны фільм "Подзвігі нашага народа". Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць прыцягненню ўвагі дзяцей да гераічнага мінулага Беларусі.

згарнуць

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Я вырас тут і край мне гэты дарагі"

17.11.2021
разгарнуць

Навучэнцы Х класа прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні "Я вырас тут і край мне гэты дарагі". У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі будавалі асацыятыўны шэраг «Клецк-цэнтр Зямлі», удзельнічалі ў віктарыне «Слаўны Клецкі край», складалі пазлы «Гістарычныя помнікі Клятчыны», пісалі эсэ на тэму "Я вырас тут і край мне гэты дарогі". Усе гэтыя конкурсы садзейнічалі больш глыбокаму азнаямленню з гісторыка-культурнай спадчыны малой Радзімы і яе сучасных дасягненняў; садзейнічалі фарміраванню паважлівых адносін да месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, выхоўвалася пачуццё гонару і павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў і культуры.

згарнуць

Віртуальная экскурсія "Музей абароны Брэсцкай крэпасці"

09.11.2021
разгарнуць

8 лістапада 1956 г. быў адкрыты музей абароны Брэсцкай крэпасці. У гэтым годзе музею споўнілася 65 гадоў. Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны віртуальныя экскурсіі ў 5 і 8 класах. Дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям навучэнцы змаглі наведаць музей, не пакідаючы сцены школы. Асноўнай тэмай экспазіцыі музея з'яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941г. Разглядаючы экспанаты залаў навучэнцы мелі магчымасць даведацца, адчуць і зразумець трагічныя падзеі сорак першага. А гутарка падчас экскурсіі пацвердзіла, што памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны жыве ў сэрцах пасляваенных пакаленняў.

згарнуць

Гульня “Ці ведаеце вы сваю краіну?”

02.11.2021
разгарнуць

Для аматараў інтэлектуальных гульняў ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства "“Ці ведаеце вы сваю краіну?”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі  ўдзел у гульні з вялікай ахвотай. Навучэнцы адгадвалі  загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі на роднай мове, ператварыліся ў перакладчыкаў. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі творамі з дзівосным гучаннем  беларускіх цымбал.  Пытанні гульні былі займальнымі, рознабаковымі і няпростымі, але ўдзельнікі справіліся з імі на усе 100%.

згарнуць

300 секунд аб краіне!

29.10.2021
разгарнуць

На працягу нядзелі кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню (25.10 - 29.10) арганізаваў паказ з наступным абмеркаваннем хроніка-дакументальных кіна- і відэафільмаў пра Вялікую Айчынную вайну і іншых падзеях ваенных ліхалеццяў на тэрыторыі Беларусі. Так сама былі праведзяны прагляды рэгіанальных і рэспубліканскіх навін “300 секунд аб краіне”. 

Адбылася экскурсія ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".

Слухаючы экскурсаводаў, якія адкрывалі ўсе сакрамэнты і невядомыя да гэтага факты станаўлення Беларусі, удзельнікі экскурсіі ўзбагачаліся ў ведах. І такія зносіны не заменіць нават самы лепшы падручнік па турызме.

Адкрыццё гістарычнай і культурнай прыгажосці Беларусі носіць не толькі адукацыйную значнасць, але і патрыятычную накіраванасць – бо наведванне такіх куткоў роднай краіны яшчэ больш фарміруе любоў да яе!

згарнуць

Экскурсія ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

29.10.2021
разгарнуць

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс з разнапланавай архітэктурай і найбуйнейшым ландшафтным паркам - найпрыгажэйшае месца ў Беларусі і адна з самых папулярных славутасцяў краіны. З пачуццём шчырай цікаўнасці ўступалі навучэнцы нашай установы пад зборы старадаўняга Нясвіжскага замка.

Слухаючы экскурсаводаў, якія адкрывалі ўсе сакрамэнты і невядомыя да гэтага факты станаўлення Беларусі, удзельнікі экскурсіі ўзбагачаліся ў ведах. І такія зносіны не заменіць нават самы лепшы падручнік па турызме.

Адкрыццё гістарычнай і культурнай прыгажосці Беларусі носіць не толькі адукацыйную значнасць, але і патрыятычную накіраванасць – бо наведванне такіх куткоў роднай краіны яшчэ больш фарміруе любоў да яе!

згарнуць

Гадзіна зносін «Патрыятызм - катэгорыя вечная»

19.10.2021
разгарнуць

Для вучняў 8 класа прайшло мерапрыемства ў форме гадзіны зносін «Патрыятызм - катэгорыя вечная». Галоўнай мэтай якога было спрыяць маральна - патрыятычнаму выхаванню школьнікаў, выхоўваць пачуццё патрыятызму, гонару і адказнасці за сваю Радзіму, фарміраваць пазнавальную цікавасць да падзей гістарычнага мінулага. Выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі дазволіла зрабіць мерапрыемства больш інфарматыўным і наглядным. Удзельнікі чыталі вершы пра герояў вайны, пісьмы-трохвугольнікі з вайны, свае пісьмы, адрасаваныя, равеснікам - піянерам-героям і салдатам, якія не вярнуліся з вайны. Заключны, рэфлексіўны этап, быў звязаны з вызначэннем асобаснага маральна-эмацыйнага стаўлення кожнага вучня да мерапрыемства і да тых падзей, пра якія ішла гаворка на гадзіне зносін.

згарнуць

300 секунд аб краіне!

15.10.2021
разгарнуць

На працягу тыдня (11.10 - 15.10) кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню  арганізаваў паказ з наступным абмеркаваннем хроніка-дакументальных кіна- і відэафільмаў пра Вялікую Айчынную вайну і іншых падзеях ваенных ліхалеццяў на тэрыторыі Беларусі. Так сама былі праведзяны прагляды рэгіанальных і рэспубліканскіх навін “300 секунд аб краіне”.

згарнуць

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

15.10.2021
разгарнуць

Навучэнцы 5-11 класаў наведалі з экскурсіяй музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - сімвал народнай памяці пра трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі нашай Радзімы. Эмацыйныя апавяданні экскурсавода, шматлікія экспанаты і панарамы музея прысвечаныя лёсу беларусаў на вайне, акунулі вучняў у той нялёгкі, страшны час і кранулі да глыбіні душы, пакінуўшы моцныя ўражанні на доўгі час.

згарнуць

Віртуальнае падарожжа “Беларусь - мая Айчына”

13.10.2021
разгарнуць

Для вучняў 10 класа проайшло віртуальнае падарожжа “Беларусь - мая Айчына”. Навучэнцы разгадвалі крыжаванку, складалі сінквейн пра родны горад Клецк, склалі карту Беларусі з пазлаў. Кожны вучань выступіў з паведамленнем пра пэўную вобласць Беларусі, і расказаў пра адметныя месцы, гістарычныя помнікі гэтай вобласці. Падарожжа суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыя, аўдыязапісы песні “Спадчына”, “Полька беларуская", выкарыстоўвалася карта Беларусі. Усё гэта спрыяла фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў, далучэнню да духоўна-маральнай культуры краіны, выхоўванню пачуцця гордасці за Радзіму і яе герояў, павагі да яе дасягненняў.

 

 

згарнуць

Гульня-віктарына «Піянер, ведай свой край!»

09.10.2021
разгарнуць

Педагогам-арганізатарам была праведзена гульня-віктарына «Піянер, ведай свой край!». Мерапрыемства было прысвечана прыродзе, геаграфіі, вядомым людзям нашай краіны. Піянеры, падзяліўшыся на каманды, з задавальненнем ішлі па станцыях, на якіх іх чакалі цікавыя і пазнавальныя пытанні. У час мерапрыемства навучэнцы зазірнулі ў таямніцы беларускай мовы, літаратуры, мастацтва, далучыліся да скарбніцы народнай мудрасці. Гульня-віктарына спрыяла не толькі трэніроўцы інтэлекту, логікі, памяці і ўвагі, але і развіццю пачуцця патрыятызму, ўсведамлення каштоўнасці роднай зямлі.

згарнуць

300 секунд аб краіне!

08.10.2021
разгарнуць

На працягу нядзелі кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню (04.10 - 08.10) арганізаваў паказ з наступным абмеркаваннем хроніка-дакументальных кіна- і відэафільмаў пра Вялікую Айчынную вайну і іншых падзеях ваенных ліхалеццяў на тэрыторыі Беларусі. Так сама былі праведзяны прагляды рэгіанальных і рэспубліканскіх навін “300 секунд аб краіне”.

згарнуць

KQ-квэст "BY Беларусь!"

07.10.2021
разгарнуць

Для вучняў 4 класа быў праведзены KQ-квэст "BY Беларусь!". А заданні, трэба сказаць, былі не простымі. Удзельнікі шукалі адказы на пытанні QR-віктарыны і бліц-апытванняння па гістарычных і геаграфічных асаблівасцях кожнай вобласці Беларусі, ажыццяўлялі эрудыт-разведку па культурных здабытках краіны і яе архітэктурным выдатным мясцінам, абнаўлялі сваё веданне беларускай сімволікі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і карысным.

згарнуць

Інтэрактыўная гульня "Падарожжа па Беларусі"

06.10.2021
разгарнуць

Навучэнцы 2 класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні "Падарожжа па Беларусі".  Рабяты з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, разгадвалі рэбусы, складалі пазлы, чыталі вершы пра Беларусь. Удзельнікі пашыралі і папоўнілі свае веды пра Беларусь.

згарнуць

Паэтычная гадзіна "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь"

разгарнуць

Навучэнцы школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь", якое праходзіла ў форме паэтычнай гадзіны. Удзельнікі, якія наведалі мерапрыемства, сталі не толькі слухачамі, але і самі з задавальненнем чыталі любімыя радкі вядомых беларускіх паэтаў пра Беларусь. У завяршэнне паэтычнай гадзіны ўсіх чакала запрашэнне наведаць бібліятэку і, узяўшы томік вершаў, нацешыцца паэзіяй нашых суайчыннікаў у поўнай меры.

згарнуць

Танцавальны флэшмоб "За любімую Беларусь!»

разгарнуць

Да Дня народнага адзінства навучэнцы школы арганізавалі яркі і запальны танцавальны флэшмоб "За любімую Беларусь!». Галоўнай ідэяй флэшмобу было фарміраванне ў моладзі пачуцця патрыятызму, актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі.

згарнуць

Фестываль малюнкаў на асфальце “За любімую Беларусь!”

разгарнуць

У Дзень народнага адзінства  школьную пляцоўку ўпрыгожылі яркія, рознакаляровыя малюнкі. Так з задавальненнем і захапленнем навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у фестывалі малюнкаў на асфальце “За любімую Беларусь!”. Цяпер, перад школьным парогам, кожнага вітаюць сімвалы нашай краіны. Дэвізам фестываля сталі словы “Мы сэрцам адданыя роднай зямлі”.

згарнуць

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Я ведаю Беларусь”

разгарнуць

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства вучні 8-11 класаў сустрэліся на інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Я ведаю Беларусь”. Адказваючы на пытанні, удзельнікі дзялілася адзін з адным ведамі па гісторыі, культуры, геаграфіі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на пастаўленыя пытанні. Гульня прайшла ў сяброўскай атмасферы.

згарнуць

Гістарычны экскурс "Мы - адна краіна"

разгарнуць

У рамках святкавання Дня народнага адзінства, вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі гістарычнага экскурса “Мы – адна краіна”. У ходзе мерапрыемства малодшыя школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, подзвігамі нашых продкаў у імя незалежнасці Радзімы. Падчас экскурса ўспомнілі традыцыі, звычаі, касцюмы, асаблівасці беларускай мовы. Праведзенае мерапрыемства стала магчымасцю нагадаць усім пра нашы агульныя карані, у поўнай меры ўсвядоміць, што адзінства народа ва ўсе часы было і застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй нашай краіны.

згарнуць

Урачыстая піянерская лінейка "Мы - адзінае цэлае"

разгарнуць

У школе прайшла ўрачыстая лінейка "Мы - адзінае цэлае".

13 верасня самая масавая дзіцячая арганізацыя краіны - Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя святкуе свой Дзень нараджэння. У гонар гэтага дня ў школе прайшла ўрачыстая лінейка "Мы-адзінае цэлае", на якой ўручаліся падзякі і памятныя падарункі актывістам школьнай піянерскай дружыны. 

згарнуць

Акцыя "Будзь разам з намі!"

разгарнуць

Актывісты нашай піянерскай дружыны правялі акцыю "Будзь разам з намі!". Піянеры выпусцілі ўлёткі з інфармацыяй пра ГА "БРПА". Разам з Вогнікам піянеры распавялі малодшым школьнікам, пяцікласнікам аб сваёй арганізацыі, цікавых праектах, добрых учынках, у якіх актыўна прымаюць удзел піянеры і акцябраты нашай дружыны.

згарнуць

Акцыя "Беларусь у маім сэрцы"

разгарнуць

Кінамарафон «Глядзі і памятай»

разгарнуць

С 1 апреля 2021 года по 3 июля 2021 года проходил Республиканский культурно-патриотический киномарафон «Смотри и помни», посвященный 80-летию начала Великой Отечественной войны.

Учащиеся ГУО «Рассветовская средняя школа» также принимали участие в этом киномарафоне. Ребята, вместе со своими классными руководителями, смотрели и обсуждали фильмы о войне, героями которых являются как взрослые, так и дети.

     Учащиеся на час-полтора становились свидетелями событий, которые навсегда остались вписанными кровью в память нашего народа, каждой белорусской семьи. Благодаря хотя бы нескольким внимательно просмотренным фильмам (фрагментам фильмов) дети, возможно, задумались, через что пришлось пройти их дедам и прадедам, что фраза Великая Победа – не просто слова… Война – это боль, страх, горечь, кровь, разруха, смерть… Это страшная трагедия, ломающая судьбы, лишающая жизни людей, но несмотря ни на что, ставящая выше всего мужество, честь и достоинство, смелость и отвагу, веру в победу.

   Фильмы о войне никого не оставляют равнодушными. Вместе с их героями мы переживаем тревогу и радость, надежду и отчаяние. Военные фильмы рассказывают не только о самих боевых действиях, но и о людях, прямо или косвенно в них участвовавших.

   Девятиклассники посмотрели анимационный видеоролик «Боевая машина». Автор-сценарист построил свой сюжет на вымышленной, а вместе с тем и вполне реальной истории любви и судеб людей, разлученных войной. Привлекает анимированный фильм реалистичными фигурами, движениями, выражениями лиц.

  Учащиеся 10 класса познакомились с современным фильмом «Не игра». Как оказалось, никто из ребят его не смотрел раньше. Это фильм о настоящей мужской дружбе, честности и порядочности; о том, что никакой компьютер не даст прочувствовать вкус настоящей, а не виртуальной победы. Да и вкус самой жизни тоже, которая всегда интереснее любой игры.

   В 8 классе состоялся разговор о фильме «Брестская крепость». Большинство ребят его уже смотрели и смогли поделиться своими впечатлениями с одноклассниками ещё до его просмотра. Некоторых ребят фильм впечатлил настолько, что они посмотрели его уже несколько раз. Но были и такие, кто не смотрел ни разу. В школе мы посмотрели и обсудили небольшой фрагмент фильма, а затем желающие посмотрели этот фильм в фойе школы от начала до конца. 

 Учащиеся 9 класса создали киноплакат в рамках республиканского культурно-патриотического марафона "Смотри и помни". 

згарнуць

Віртуальнае падарожжа ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

разгарнуць

З развіццём сучасных інфармацыйных тэхналогій мы можам наведаць мноства цікавых гістарычна значных месцаў не выходзячы з дому. Вучні 1-4 класаў адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Завочнае падарожжа "Па дарогах вечнай славы"

разгарнуць

Выхаванцы атрада "Усмешка" адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай "Па дарогах вечнай славы". Вучні пазнаёміліся з мноствам памятных месцаў нашай краіны, даведаліся аб іх паходжанні і значэнні, таксама прагледзелі тэматычныя відэаролікі пазнавальнага характару.

згарнуць

Гутарка-нагадванне "Героі не паміраюць. Героі жывуць побач"

разгарнуць

Выхавальнікі аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Забава" на мерапрыемстве «Героі не паміраюць. Героі жывуць побач ", якое праходзіла ў форме гутаркі-нагадвання, ўспаміналі імёны беларусаў герояў ВАВ. Мэта мерапрыемства: нагадаць пра герояў-беларусаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг .; садзейнічаць выхаванню гонару за сваіх аднагодкаў у гады вайны, любоў да Радзімы, свайго народа.

згарнуць

Віртуальная экскурсія па гарадах-героях "Але ўпісаны асобным радком у гісторыю ГЕРОІ-ГАРАДЫ "

разгарнуць

Воспитанники оздоровительного лагеря "Забава"  посетили виртуальную экскурсию по городам-героям “Но вписаны особою строкою в историю ГЕРОИ-ГОРОДА”. Началось мероприятие с демонстрации видеоролика с последующим рассказом о городах, удостоенных высшей степени отличия – звания «Город-Герой», трудящиеся которых проявили массовый героизм и мужество в защите Родины в Великой Отечественной войне, о людях, ковавших Победу на фронтах и в тылу. Чтобы лучше почувствовать эпоху военных лет учащимся представилась возможность совершить виртуальное военно-историческое путешествие по Городам Героям. Проходя по страницам былых сражений в разных городах, ребята почувствовали дыхание Великой Отечественной войны. Строка за строкой их сопровождали солдаты и матросы, партизаны и подпольщики, труженики тыла, разведчики и дипломаты, поэты, писатели и журналисты, которые оставили нам бесценное наследие – правду о войне.

згарнуць

Гульня-падарожжа «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

разгарнуць

Навучэнцы 1-5 класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся». Мэта якой было выхоўваць у навучэнцаў патрыятызм і грамадзянскасць, пашыраць веды вучняў аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, развіваць цікавасць да гісторыі роднай краіны, выхоўваць павагу да нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў.

згарнуць

Абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя, прысвечаная 76-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне "Быць годнымі Вялікай Перамогі"

разгарнуць

З 3 па 9 мая ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прыме ўдзел у абласной грамадзянска-патрыятычнай акцыі, прысвечанай 76-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне "Быць годнымі Вялікай Перамогі".

МАТЭРЫЯЛЫ ПА АКЦЫІ

згарнуць

Грамадзянска патрыятычная акцыя "Жывая памяць пакаленняў"

разгарнуць

Гістарычны калейдаскоп “Па сцяжынках гісторыі: сімвалы маёй краіны"

09.01.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў V-VI класаў прайшло мерапрыемства ў форме гістарычнага калейдаскопа “Па сцяжынках гісторыі: сімвалы маёй краіны” Мэтай мерапрыемства было раскрыць значэнне дзяржаўнай сімволікі, якая адлюстроўвае гісторыю беларускага народа. Падчас размовы ўдзельнікі расказалі пра сімвалы нашай краіны, узгадалі гісторыю беларускага герба і флага. Навучэнцы ўзгадалі, што адлюстроўвае кожны элемент і колер дзяржаўнай сімволікі. Пайгралі ў перакладчыкаў, дапоўнілі прыказкі пра Радзіму. На прыканцы мерапрыемства была зроблена выснова: паважаць і ведаць сімвалы дзяржавы - значыць паважаць і ведаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю і традыцыі!

згарнуць