ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Асветніцкі савет па духоўна-маральнаму выхаванню

Сустрэча з протаіерэем Гладкім А.А.

17.04.2024
разгарнуць

Напярэдадні галоўнага хрысціянскага свята Вялікдзень у ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшла сустрэча малодшых школьнікаў з настаяцелем Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г.Клецка Протаіерэем Андрэем Аляксандравічам Гладкім на тэму "Вялікдзень Хрыстовы. Традыцыі і звычаі".

Андрэй Аляксандравіч расказаў пра гісторыю свята. З апавядання святара навучэнцы даведаліся пра Страсны тыдзень, пра сэнс Чыстага Чацвярга, Вялікай Пятніцы, Вялікай Суботы. Напрыканцы сустрэчы айцец Андрэй яшчэ раз павіншаваў усіх прысутных са Светлым Святам Хрыстовага Уваскрэсення, пажадаў ім слухацца старэйшых, дараваць крыўды, не крыўдзіць бліжніх. Бо ўсё гэта можа стаць цудоўным падарункам да вялікага свята Вялікадня.

изображение_viber_2024-04-17_14-43-12-246 изображение_viber_2024-04-17_14-43-20-381 изображение_viber_2024-04-17_14-43-23-058 изображение_viber_2024-04-17_14-43-14-372 изображение_viber_2024-04-17_14-43-18-576

згарнуць

Фестываль-марафон "Крылы Ангела"

19.12.2023
разгарнуць

У рамках выканання плана па рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж установай адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой на 2023/2024 навучальны год і ў рамках правядзення абласнога благачыннага фестываля-марафона “Крылы Ангела” у Рассветаўскай школе прайшла сустрэча навучэнцаў з настаяцелем храма Пакрова Прысвятой Багародзіцы г.Клецка Андрэем Аляксандравічам Гладкім.

Андрэй Аляксандравіч вельмі цікава распавёў навучэнцам пра надыхлдзячыя зімовыя святы, гісторыю іх паходжання, святочныя традыцыі, якія шмат гадоў аб’ядноўваюць людзей і натхняюць на добрыя справы і веру ў цуда.

Разам з пратаіерэем, навучэнцы паразважалі аб маральных якасцях сучаснай моладзі, абазначылі важнасць выхавання і развіцця асабістых духоўных якасцей. Удзельнікі мерапрыемтсва звярнулі ўвагу на тое, што асабліва важна ў перадсвяточны перыяд праяўляць міласэрднасць, клапаціцца аб акружаючых, рабіць добрыя справы.

згарнуць

Экскурсія "Храм-помнік Усіх Святых"

23.10.2023
разгарнуць

У рамках выканання плана па рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж установай адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой на 2023/2024 навучальны год навучэнцы Рассветаўскай сярэдняй школы наведалі праваслаўны "Храм-помнік Усіх Святых".

згарнуць