ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Шосты школьны дзень

27.04.2024

26 красавіка ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла гульня-практыкум "Урок дабрыні". На мерапрыемтсве школьнікі слухалі прытчы, выконвалі творчыя заданні, абмяркоўвалі відэаролікі на тэму дабрыні. Навучэнцы выконвалі цікавыя практычныя заданні, разважалі аб добрых словах і ўчынках, успаміналі прыказкі і прымаўкі, складалі тэматычны калаж, разгадвалі віктарыну. Па завяршэнні мерапрыемства школьнікі зразумелі важнасць добрых учынкаў, прыйшлі да высновы, што дабро, падоранае акружаючым, абавязкова да цябе вяртаецца.

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" школьнікі наведалі спартландыю "Здаровым быць здорава". Сонечнае надвор'е спрыяла спартыўнай актыўнасці. Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у эстафетах і конкурсах, спаборнічалі на спрытнасць, лоўкасць і хуткасць. Камандныя гульні на свежым паветры спрыялі згуртаванню калектыва і фізічнаму развіццю. Кожны ўдзельнік спартландыі зарадзіўся пазітыўным настроем і бадзерасцю духа.