ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурс "Прыродныя багацці Беларусі"

18.04.2024

Навучэнцы 5 класа наведалі экскурс "Прыродныя багацці Беларусі". На мерапрыемстве школьнікі пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі паркамі, біясфернымі запаведнікамі, рэспубліканскімі заказнікамі. Паразважалі аб іх значнасці для краіны і яе людзей. Навучэнцы прааналізавалі асноўныя правілы жыцця людзей для захоўвання чысціні прыроды, прывялі прыклады мер па падтрыманню экалогіі. Замацавалі веды школьнікі, прыняўшы ўдзел у настольнай гульні, дзе разважалі над тэматычнымі пытаннямі і выконвалі цікавыя заданні.