ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Сустрэча з протаіерэем Андрэем Аляксандравічам Гладкім

17.04.2024

Напярэдадні галоўнага хрысціянскага свята Вялікдзень у ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшла сустрэча малодшых школьнікаў з настаяцелем Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г.Клецка Протаіерэем Андрэем Аляксандравічам Гладкім на тэму "Вялікдзень Хрыстовы. Традыцыі і звычаі".
Андрэй Аляксандравіч расказаў пра гісторыю свята. З апавядання святара навучэнцы даведаліся пра Страсны тыдзень, пра сэнс Чыстага Чацвярга, Вялікай Пятніцы, Вялікай Суботы. Напрыканцы сустрэчы айцец Андрэй яшчэ раз павіншаваў усіх прысутных са Светлым Святам Хрыстовага Уваскрэсення, пажадаў ім слухацца старэйшых, дараваць крыўды, не крыўдзіць бліжніх. Бо ўсё гэта можа стаць цудоўным падарункам да вялікага свята Вялікадня.