ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "Дом без гвалту"

17.04.2024

Рассветаўская сярэдняя школа прыняла ўдзел у рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без гвалту". Падчас інфармацыйных хвілінак, прысвечаных акцыі, школьнікі даведаліся аб спосабах дапамогі людзям, якія пацярпелі ад гвалту. Яшчэ раз успомнілі аб тэлефонах даверу і арганізацыях, якія аказваюць дапамогу ў такіх сітуацыях. Падрабязна разабралі правілы бяспекі і алгарытм абароны ад гвалтоўных дзеянняў у свой адрас. З дапамогай гульнявых сітуацый школьнікі вучыліся аказваць падтрымку людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Таксама школьнікаў азнаёмілі з прававой адказнасцю за ажыццяўленне гвалтоўных дзеянняў і ў адносінах да іншых людзей.