Адзіны ўрок да Дню яднання народаў Беларусі і Расіі
02.04.20242 красавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы ўспомнілі аб гістарычных і культурных сувязях двух брацкіх народаў і іх агульных традыцыях. Вывучаючы віртуальную стужку часу, школьнікі больш падрабязна даведаліся аб этапах станаўлення Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Праглядаючы тэматычныя відэаролікі, удзельнічаючы ў віктарынах і лагічных гульнях, складаючы калажы, навучэнцы даведаліся шмат цікавага аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці, развіцці эканомікі дзвюх краін, сумесных праектах у галіне медыцыны, навукі, прамысловасці, адзінай адукацыйнай прасторы, маладзёжных і культурных праектах.