Другі тур алімпіяды па фізічнай культуры

26.10.2024

Навучэнцы Рассветаўскай сярэдняй школы выканалі практычную частку алімпіядных заданняў па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе". У другім туры першага этапа рэспубліканскай алімпіяды школьнікі змаглі праверыць свае фізічныя якасці: сілу, спрыт, хуткасць, моц, выконваючы алімпіядныя заданні. Па выніках двух тураў алімпіяды будуць вызначаны фіналісты.