ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Турыстычны злёт

30.05.2023

У рамках Рэспубліканскага Тыдня турызму і краязнаўства ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 1-8,10 класаў прайшоў турыстычны злёт.

Школьны турзлёт - адзін з яскравых успамінаў школьнага перыяду жыцця. І гэта не проста выхад на стадыён школы, а практычна сапраўдны аднадзённы паход з палаткамі, паласой перашкод, паходнымі песнямі і конкурсамі.

Атрымалася выдатнае мерапрыемства, адчуваўся высокі баявы дух каманд і выдатны настрой! Бо тут няма пераможаных, тут усе, хто прыйшоў да фінішу - пераможцы!