ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў мемарыяльны комплекс "Хатынь"

26.05.2023

Навучэнцы нашай установы адукацыі здзейснілі экскурсійную паездку ў мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Школьнікі прайшлі па клінаватай дарозе з белых пліт, якая сімвалізуе апошні шлях жыхароў Хатыні…. Неймаверна ўсхвалявала сэрцы дзяцей адчыненая перад кожнай хатай брамка, якая запрашае ўвайсці ў хату, якой няма…

Хвілінай маўчання навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. З трапятаннем у сэрца школьнікі наведалі і музей, які адкрыўся на тэрыторыі комплексу «Кожны трэці» ў памяць аб беларусах, жыццё якіх забрала Вялікая Айчынная вайна. З вялікай цікавасцю слухалі расповед экскурсавода і сачылі за кожным яго рухам, каб не прапусціць, нешта важнае і запамінальнае.

Вяртаючыся дадому, дзеці былі вельмі задуменныя, яны дзяліліся ўражаннямі паміж сабой. Школьнікі прызналіся: наведванне мемарыяльнага комплексу кранула многіх і прымусіла задумацца аб каштоўнасці міру на зямлі.