ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

QR-квест "Эканоміка і мы"

24.03.2023

У рамках Тыдня фінансавай граматнасці для навучэнцаў 9-10 класаў быў праведзены QR-квест "Эканоміка і мы".

Выконваючы разнастайныя заданні квэста, школьнікі пазнаёміліся з ключавымі паняццямі эканомікі. Даведаліся як правільна карыстацца грашыма, што такое «пакупніцкая здольнасць» і «прадуктовы кошык». Спаборніцкі момант надаў вучням дадатковую матывацыю. Мерапрыемства атрымалася вясёлым, яркім і пазнавальным.