ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Круглы стол "Сямейны бюджэт"

21.03.2023

У рамках Тыдня фінансавай граматнасці навучэнцы ХІ класа сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, якое праходзіла ў форме круглага стала на тэму "Сямейны бюджэт". Адмысловая ўвага была нададзена паняццям "сямейны бюджэт", "даходы", "расходы". Навучэнцы атрымалі звесткі аб спосабах размеркавання сямейнага бюджэту. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі, на падставе атрыманай інфармацыі, зрабілі самастойныя высновы аб тым, як правільна весці сямейны бюджэт і колькі трэба грошай на мінімальныя патрэбнасці сям'і.