ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Эканамічная гульня "Падарожжа ў краіну грошай"

20.03.2023

У рамках Тыдня фінансавай граматнасці ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў пачатковых класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства ў форме эканамічнай гульні "Падарожжа ў краіну грошай".

Мэтай гульні стала садзейнічанне фінансавай асвеце і выхаванню малодшых школьнікаў, стварэнне неабходнай матывацыі для павышэння іх фінансавай граматнасці.

Навучэнцы выконвалі разнастайныя заданні: працавалі з прыказкамі і прымаўкамі аб грошах, вырашалі інтэлектуальныя заданні па QR-кодзе, разгадвалі анаграмы і шматлікае іншае.

Гльня атрымалася займальнай і цікавай. Усе вучні адчулі сябе на вышыні і атрымалі новыя веды!