ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-віктарына "Здароўе ў таго, хто пра яго клапоціцца!"

11.03.2023

З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця, выхавання пераканання ў неабходнасці строга выконваць санітарна-гігіенічныя правілы, у шосты школьны дзень для навучэнцаў установы адукацыі прайшла гульня-віктарына "Здароўе ў таго, хто пра яго клапоціцца!". Падчас гульні ўдзельнікі прыгадалі, што неабходна для захавання здароўя, якія прадукты карысныя і якую карысць прыносіць спорт. Школьнікі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванкі, складалі вершы на тэму ЗЛЖ, малявалі вядомыя прыказкі аб здароўі і шкодных звычках.