Прафсаюзны сход
Прафсаюзны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі адбыўся 22.02.2023г.
Акцыя "Павіншуем маму разам"
Прафсаюзны флэшмоб ужо стаў добрай традыцыяй, якая бярэ свой пачатак у 2015 годзе. Кожны жадаючы можа запоўніць віншавальную паштоўку і бясплатна даслаць яе сваёй маме. Штогод у акцыі бяруць удзел больш за паўмільёна чалавек.
Віншаванне з Днём настаўніка
Акцыя "Прафсаюзы - дзецям"
ФПБ: СОБРАТЬ РЕБЕНКА В ШКОЛУ В 2021 ГОДУ СТАЛО ЕЩЕ ДОРОЖЕ
Об этом свидетельствуют результаты профсоюзного мониторинга цен на весь ассортимент школьных товаров, который прошел по всей стране. Профсоюзные специалисты провели детальный анализ каждой группы товаров в разрезе потребностей младших и старших классов. Мониторинг проходил в торговых объектах как государственной, так и частной формы собственности. Внимание уделялось в первую очередь ценам на продукцию отечественных производителей.
Более подробно в статье по ссылке: https://1prof.by/news/obshhestvo-i-profsoyuzy/fpb-sobrat-rebenka-v-shkolu-v-2021-godu-stalo-eshhe-dorozhe/
Акцыя «Павіншуем маму разам»
У нашай школе 13 кастрычніка сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй была праведзена акцыя «Павіншуем маму разам». Прыняць удзел мог кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова было напісаць некалькі цёплых слоў і шчырых віншаванняў сваім мамам на маляўнічых паштоўках. Акцыя «Павіншуем маму разам» дапамагла навучэнцам школы, педагогам зрабіць сюрпрыз самаму дарагому чалавеку.
Акцыя «Паштоўка да Новага года: проста і прыемна!»
Новы год - адзін з самых любімых свят не толькі дзяцей, але і дарослых. Бо ў яго ёсць сваё, адмысловае зачараванне. Гэта і ўсім знаёмая марнасьць, калі трэба прыбраць елку, накрыць стол, падрыхтаваць падарункі. І таямнічая атмасфера, калі так хочацца верыць у чараўніцтва і цуд - незалежна ад таго, колькі табе гадоў. І цэлы феерверк віншаванняў!
Прафсаюзныя актывісты нашай пярвічкі не забываюць пра супрацоўнікаў, якія шмат гадоў свайго жыцця аддалі педагагічнай працы. Цёплыя і пранікнённыя словы віншаванняў з Новым годам былі адрасаваны членам прафсаюза, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
Акцыя «Адзіная абласная прафсаюзная дыктоўка»
5 мая вучнёўскі і педагагічны калектыў нашай установы прынялі ўдзел у акцыі Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі "Адзіная абласная прафсаюзная дыктоўка".