Інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння

Выстава-конкурс плакатаў "Ударым гумарам па цыгарэтах"

23.11.2021
разгарнуць

Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў прайшла выстава - конкурс "Ударым гумарам па цыгарэтах". У плакатах навучэнцы пастараліся адлюстраваць "сваю" праўду пра тытунь, пра непрыемныя наступствы курэння, небяспекі дыму ад дымлівага недакурка. Дзіцячыя малюнкі - гэта і гумар, і разважлівы роздум: навошта выпрабоўваць ўсе немачы, калі можна проста ніколі ім не падвяргацца.

згарнуць

Дзелавая гульня «Курыць - здароўю шкодзіць!»

22.11.2021
разгарнуць

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця з навучэнцамі была праведзена дзелавая гульня «Курыць - здароўю шкодзіць!». Задачай якой было выпрацоўка ў дзяцей і падлеткаў негатыўнага стаўлення да тытунекурэння; фарміраванне навыкаў адмовы ад прапанаванай цыгарэты. Удзельнікам была прадстаўлена відэаінфармацыя пра шкоду актыўнага і пасіўнага курэння, яго наступствах для маладога арганізма. У рамках мерапрыемства прайшла гутарка-абмеркаванне пра шкоду курэння, падчас якой гучалі розныя меркаванні на гэтую тэму.

згарнуць

Фестываль малюнкаў "Курэнне. Чаму гэта шкодна?"

19.11.2021
разгарнуць

У рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі для вучняў 4 класа быў праведзены фестываль малюнкаў "Курэнне. Чаму гэта шкодна?". Разам з класным кіраўніком навучэнцы абмяркоўвалі прычыны і наступствы курэння, способы барацьбы са шкоднай звычкай у нашай рэспубліцы. Затым навучэнцы сталі ўдзельнікамі фестываля мальнкаў па дадзенай тэме. У творчых работах дзеці яскрава выказалі ідэю здаровага ладу жыцця.

згарнуць