Добрай традыцыяй для цімураўцаў піянерскай дружыны ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа" з'яўляецца віншаванне настаўнікаў-ветэранаў педагагічнай працы з прафесійным святам - Днём настаўніка. У шосты школьны дзень, напярэдадні прафесійнага свята педагогаў, піянеры арганізавалі дабрачынны дэсант "Пошта дабрыні". Цімураўцы ўручылі сувеніры, якія змайстравалі самастойна, і пажадалі ветэранам моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвай энергіі, аптымізму і даўгалецця. Школьнікі адзначылі, што педагогі - гэта прыклад павагі, які нас суправаджае на працягу ўсяго нашага жыцця.
У шосты школьны дзень для навучэнцаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа" прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Традыцыі сучаснай Беларусі". Перагортваючы старонкі вуснага часопіса ўдзельнікі ўзгадалі і абмеркавалі ўнікальныя звычаі Беларусі ў розных сферах жыцця: Усебеларускі народны сход, агульнанацыянальную патрыятычную акцыю "Беларусь памятае", міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", свята "Купалле", Калядны міжнародны турнір аматараў хакея і многія іншыя. У завяршэнне мерапрыемства школьнікі зрабілі выснову, што сучасныя традыцыі - гэта і ёсць нашы каштоўнасці, таму што ў іх адлюстравана не толькі павага да мінулага, але і дэманстрацыя таго, як мы хочам, каб было.
У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» у Рассветаўскай сярэдняй школе прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе паміж дзвюма камандамі 5-7 класаў. Для заняткаў футболам не патрэбны вялікія намаганні, можна займацца самастойна, галоўнае мець жаданне. Яркая, цікавая гульня нашых рабят даставіла ўсім велізарнае задавальненне. І хай удзельнікаў было не так шмат, але тыя юныя футбалісты, якія пажадалі паўдзельнічаць у спаборніцтвах, гулялі заўзята, па-сапраўднаму, перадаючы складаныя пасы, навострываючы майстэрства, і пры гэтым атрымалі велізарнае задавальненне! Спаборніцтвы прайшлі весела і забіяцка, удзельнікі паказалі сваё ўменне працаваць у камандзе. Атрымаць масу станоўчых эмоцый змаглі не толькі ігракі, але і гледачы, якія прысутнічаюць у зале.
згарнуць