Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я - грамадзянін Беларусі"

Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні акцыі "Я - грамадзянін Беларусі"

разгарнуць

В современных условиях особую значимость приобретает гражданско-патриотическое воспитание обучающихся, возрастает роль учреждений образования по воспитанию юных граждан Республики Беларусь. Педагогические усилия должны быть направлены на то, чтобы вырастить человека творческого и талантливого, любящего родных и близких, свой народ, свою Родину, настоящего гражданина своей страны. Для достижения эффективности необходимо не только дать знания и умения, способствующие формированию соответствующих идеалов, принципов и мировоззрения, но и развивать необходимые личностные качества, духовный мир детей и учащейся молодежи, чтобы они стали достойными гражданами своей страны.Быть гражданином и патриотом своей Родины, значит, иметь активную гражданскую позицию, грамотно пользоваться своими правами, честно и добросовестно исполнять свои обязанности. Быть трудолюбивым для поддержания достойного уровня собственной жизни и заботиться о тех, кто нуждается в твоей помощи и защите, ощущать свою ответственность и сопричастность к прошлому, настоящему и будущему своей страны.

Основное предназначение республиканской патриотической акции «Я – грамадзянін Беларусі» заключается в том, чтобы на практике создавать условия и ситуации, которые бы позволяли учащимся проявлять свои патриотические чувства и гражданскую позицию, способствовали воспитанию ответственности за судьбу страны, своих близких, свою собственную, формировали готовность сознательно и активно выполнять гражданские обязанности перед государством, обществом, соблюдать и уважать законы своей страны.

Акция проводится в целях совершенствования деятельности учреждений образования, по патриотическому воспитанию обучающихся, формированию активной гражданской позиции молодого поколения, массовому вовлечению молодежи в поисково-исследовательскую деятельность, направленную на получение и систематизацию знаний о историко-культурных и природных достопримечательностях Беларуси, созданию имиджа региона как привлекательного туристско-краеведческого объекта, развитию экскурсионного туризма.

Основные задачи Акции: 

  • формирование у молодого поколения гражданско-патриотических качеств и национального самосознания на основе государственной идеологии; 
  • реализация молодежных инициатив как средства гражданско-патриотического воспитания;
  •  развитие у обучающихся навыков проектной деятельности; 
  • активное вовлечение молодых граждан в решение социально-экономических, культурных, правовых, экологических и других проблем; 
  • повышение уровня духовно-нравственной, информационной политической и правовой культуры обучающихся; 
  • популяризация и пропаганда в средствах массовой информации накопленного опыта работы по гражданско-патриотическому воспитанию; 
  • активное включение обучающихся в работу по исследованию, возрождению, популяризации, сохранению и благоустройству историко-культурных, природно-антропогенных, социальных объектов Беларуси; 
  • вовлечение обучающихся в социально-полезную деятельность (благотворительность, волонтерство и др.); 
  • реализация молодежных инициатив.
згарнуць

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага

25.01.2023
разгарнуць

Навучэнцы нашай ўстановы адукацыі наведалі літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Падчас экскурсіі школьнікі раскрылі для сябе старонкі з жыцця вядомага пісьменніка: убачылі асабістыя рэчы Кузьмы Чорнага, фатаграфіі з сямейнага альбома, яго рукапісы і кнігі на розных мовах свету, прачыталі радкі з дзённіка, а таксама пачулі ягоны голас, зафіксаваны на магнітнай стужцы.

згарнуць

Экскурсія ў гісторыка-этнаграфічнаны музей аг.Заастравечча

15.11.2022
разгарнуць

Навучэнцы нашай установы адукацыі наведалі гісторыка-этнаграфічнаны музей аг.Заастравечча, які з 2009 года носіць ганаровае званне “Народны”. Экскурсанты наведалі экспазіцыі “Сялянскі дворык”, “Сенцы”, “Яўрэйская лаўка”, “Вялікая Айчынная вайна”. Навучэнцы Заастравецкай сярэдняй школы правялі для гасцей пазнавальную і займальную экскурсію. Падчас якой школьнікі даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю вёскі, пра знакамітых людзей і традыцыі, якімі славіцца гэтая ўнікальная мясцовасць.

згарнуць

Экскурсія ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

26.10.2022
разгарнуць

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс з разнапланавай архітэктурай і найбуйнейшым ландшафтным паркам - найпрыгажэйшае месца ў Беларусі і адна з самых папулярных славутасцяў краіны. З пачуццём шчырай цікаўнасці ўступалі навучэнцы нашай установы пад зборы старадаўняга Нясвіжскага замка.

Слухаючы экскурсаводаў, якія адкрывалі ўсе сакрамэнты і невядомыя да гэтага факты станаўлення Беларусі, удзельнікі экскурсіі ўзбагачаліся ў ведах. І такія зносіны не заменіць нават самы лепшы падручнік па турызме.

Адкрыццё гістарычнай і культурнай прыгажосці Беларусі носіць не толькі адукацыйную значнасць, але і патрыятычную накіраванасць – бо наведванне такіх куткоў роднай краіны яшчэ больш фарміруе любоў да яе!

згарнуць

Экскурсія ў народны музей "Гісторыя вёскі Грыцэвічы"

07.10.2022
разгарнуць

Навучэнцы нашай установы адукацыі наведалі з экскурсіяй народны музей "Гісторыя вёскі Грыцэвічы" ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна». 

У ходзе наведвання музея вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі побыту беларускіх людзей і добрымі традыцыямі беларусау́, пашырылі веды аб сялянскім жыцці, занятках простых людзей, прыладах працы і іх прымяненні. У ходзе экскурсіі вучні атрымалі цікавую і карысную інфармацыю па у́сіх раздзелах музея.

згарнуць

Экскурсія ў гісторыка- этнаграфічны музей ДУА «Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна»

19.09.2022
разгарнуць

Навучэнцы нашай установы адукацыі наведалі  гісторыка- этнаграфічны музей ДУА «Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна». Удзельнікі экскурсіі акунуліся ў гісторыю роднога краю разглядаючы экспанаты музея розных экспазіцый. Вялікую зацікаўленасць вызваў расказ экскурсавода па тэматыцы «Вялікая Айчынная вайна», «Партызанскі рух на Клеччыне»,«З гісторыі калгаса і школы».У радзеле «Этнаграфічны» наведвальнікі убачылі мясцовую кераміку, плеценыя з саломы карабы, ручнікі з рэдкімі ўзорамі арнаменту, некалькі відаў матавілаў і прасніц, ткацкі станок. І музей, і экскурсія вельмі спадабаліся нашым навучэнцам.

згарнуць

Уручэнне падарункавага выдання «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

30.05.2022
разгарнуць

Дырэктар школы Дубман С.Л. уручыў вучаніцы 8 класа Буката Карыне, якой споўнілася 14 гадоў, падарункавы выпуск «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Гэта прыгожа аформлены альбом пра нашу Радзіму, яе гісторыю, дзяржаўны лад, унікальную прыроду, нацыянальныя традыцыі і перспектывы развіцця. Падарункавае выданне выпушчана ў рамках Прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі".

згарнуць

Экскурсія ў ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер"

05.05.2022
разгарнуць

Навучэнцы IX-XI класа наведалі ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер", які знаходзіцца ў Цэнтры экалагічнага турызму "Станькава".

ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ КОМПЛЕКС «ПАРТЫЗАНСКІ ЛАГЕР» — ГЭТА РЭКАНСТРУКЦЫЯ ЛАГЕРА ПАРТЫЗАНСКАГА ФАРМАВАННЯ ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. Школьнікі прайшлі па партызанскіх сцежках, убачылі, што сабой уяўляў партызанскі лагер, з усёй яго інфраструктурай. Рэканструкцыя ўключае ў сябе будынкі, выкананыя ў натуральную велічыню і ў строгай адпаведнасці з дакументальнымі крыніцамі, якія знаходзяцца ў музеі Вялікай Айчыннай Вайны. Таксама навучэнцы ўбачылі музейныя экспазіцыі, наведалі штабную зямлянку з радыёстанцыяй, зямлянку камандзіра з картамі і марзянкай, паглядзелі як жыў радавы склад і што сабой уяўляла друкарня, дзе знаходзілася варта, зброевую майстэрню з самаробнымі аўтаматамі таго часу, лясную школу і санчастку.

Экспанаты комплексу акунулі вучняў у той нялёгкі, страшны час і кранулі да глыбіні душы, пакінуўшы моцныя ўражанні на доўгі час.

згарнуць

Уручэнне падарункавага выдання «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

25.11.2021
разгарнуць

Дырэктар школы Дубман С.Л. уручыў вучаніцы 8 класа Падгайскай Ілоне, якой споўнілася 14 гадоў, падарункавы выпуск «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Гэта прыгожа аформлены альбом пра нашу Радзіму, яе гісторыю, дзяржаўны лад, унікальную прыроду, нацыянальныя традыцыі і перспектывы развіцця. Падарункавае выданне выпушчана ў рамках Прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі".

згарнуць

Экскурсія ў Нясвіжскі замак

19.11.2021
разгарнуць

Яшчэ адна група навучэнцаў нашай установы адукацыі наведала адзін з самых каштоўных помнікаў архітэктуры Беларусі - Нясвіжскі замак. Падчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй роду Радзівілаў і агледзелі інтэр'ерныя залы палаца, якія ўразілі сваёй экспазіцыяй. Пасля агляду славутасцяў навучэнцы прагуляліся па парку, дзе калісьці расло адзінае дрэва - чорная таполя і пачулі легенду аб Чорнай панне Нясвіжа. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс пакінуў толькі яркія ўражанні і добрыя фатаграфіі на памяць.

згарнуць

Экскурсія ў Мінскі заапарк

10.11.2021
разгарнуць

10 лістапада навучэнцы школы наведалі Мінскі заапарк. Супрацоўнікі заапарка правялі аглядную экскурсію, у якой расказалі аб тым, адкуль у заапарку "з'яўляюцца" жывёлы, якія неабходна выконваць правілы пры ўтрыманні жывёл. Дзеці наведалі экспазіцыі: "Экзатарыум", "Акварыум", "Дзіўны свет тэрарыума". Удзельнікам экскурсіі выдалася магчымасць убачыць незвычайных жывёл, блізка пагутарыць з імі, пагладзіць іх і нават пакарміць. Яшчэ навучэнцы даведаліся шмат новых і цікавых фактаў аб экзатычных жывёлах. Дзеці з цікавасцю назіралі за жывёламі і птушкамі, не перастаючы дзівіцца велічы, разнастайнасці і прыгажосці прыроды!

згарнуць

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

разгарнуць

Навучэнцы 5-11 класаў наведалі з экскурсіяй музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - сімвал народнай памяці пра трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі нашай Радзімы. Эмацыйныя апавяданні экскурсавода, шматлікія экспанаты і панарамы музея прысвечаныя лёсу беларусаў на вайне, акунулі вучняў у той нялёгкі, страшны час і кранулі да глыбіні душы, пакінуўшы моцныя ўражанні на доўгі час.

згарнуць

«Я ганаруся, што я грамадзянін сваёй краіны»

разгарнуць

Квилт “Я гражданин страны”.

Целью мероприятия было сформировать у детей образ Родины и гордость за достижения родной страны. Такая форма работы с учениками расширяет и углубляет знания учеников об истории родного края, воспитывает чувство патриотизма и уважения к национальной культуре, традициям.

Торжественная линейка  "Мы – единое целое".

13 сентября самая массовая детская организация страны-Белорусская республиканская пионерская организация празднует свой день рождения. В честь этого дня в школе прошла торжественная линейка "Мы-единое целое", на которой вручались благодарности и памятные подарки активистам школьной пионерской дружины.

Танцевальный флешмоб "За любимую Беларусь!».

Главной идеей флешмоба было формирование у молодежи чувства патриотизма, активной жизненной и гражданской позиции.

Фестиваль рисунков на асфальте “За любимую Беларусь!”.

Школьную площадку украсили яркие, разноцветные рисунки учащихся. Девизом фестиваля стали слова ”Мы сердцем преданы родной земле".

 

згарнуць

Фестываль малюнкаў на асфальце “За любімую Беларусь!”

разгарнуць

У Дзень народнага адзінства  школьную пляцоўку ўпрыгожылі яркія, рознакаляровыя малюнкі. Так з задавальненнем і захапленнем навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у фестывалі малюнкаў на асфальце “За любімую Беларусь!”. Цяпер, перад школьным парогам, кожнага вітаюць сімвалы нашай краіны. Дэвізам фестываля сталі словы “Мы сэрцам адданыя роднай зямлі”.

згарнуць

Квілт “Я грамадзянін краіны”

разгарнуць

Да Дня народнага адзінства для навучэнцаў 5-7 класаў быў праведзены квілт “Я грамадзянін краіны” . Мэтай мерапрыемства было, сфарміраваць ў дзяцей вобраз Радзімы і гонар за дасягненні роднай краіны. Такая форма работы з вучнямі расшырае і паглыбляе веды вучняў аб гісторыі роднага краю, выховае пачуццё патрыятызму і павагі да нацыянальнай культуры, традыцый.

згарнуць

Акцыя "Беларусь у маім сэрцы"

разгарнуць

Пасыл дадзенай акцыі - адчуць яднанне з іншымі людзьмі, грамадзянамі нашай краіны, адчуць дачыненне да агульнага дзеяння, абмяняцца эмацыйным зарадам радасці.

згарнуць

Уручэнне падарункавага выдання «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

разгарнуць

На аўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, вучні,якім споўнілася 14 год, атрымалі падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Гэта выдатна аформлены альбом аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, непаўторнай прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця. Падарункавае выданне выпускаецца ў рамках рэалізацыі Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі».

Юныя грамадзяне, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны універсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўстве і літаратуры.

згарнуць

Экскурсія на гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна»

разгарнуць

З мэтай грамадзянскага і ваенна-патрыятычнага выхавання, захавання памяці аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны 19 красавіка для вучняў нашай школы была арганізавана займальная экскурсійная паездка на гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

Наведаўшы музей, навучэнцы ўбачылі экспазіцыю ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі, спусціліся ў доты. Экскурсавод цікава і даступна распавёў пра гісторыю стварэння комплексу і пазнаёміў з экспанатамі. Навучэнцаў прыцягнула ўвагу, што экспанаты можна не проста глядзець, але і пакратаць, а на некаторыя можна было залазіць зверху. У ходзе экскурсіі жадаючыя ўдзельнікі змаглі сфатаграфавацца на фоне баявой тэхнікі, пастраляць з аўтамата Калашнікава АК-47.

На зваротным шляху дадому вучні былі ў выдатным настроі, дзяліліся ўражаннямі аб убачаным, абяцалі прыехаць сюды яшчэ раз.

згарнуць