Міншчына спартыўная. Вясна. 2022/2023

25 САКАВІКА

разгарнуць

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» ў спартыўнай зале школы прайшлі спаборніцтвы "Залатая скакалка". Скакалка для дзяцей - гэта займальны і цікавы занятак, які да таго ж, дазваляе ўмацаваць здароўе. Многія дзяўчынкі з задавальненнем прадэманстравалі свае ўменні ў скачках праз скакалку. Мэтай удзельніцы была перамога пры выкананні большай, чым у саперніцы, колькасці скачкоў праз скакалку за пэўны прамежак часу. Няўдачы і промахі нікога не спынілі, усе стараліся годна выступіць. Перамогу атрымаў добры настрой і здаровы лад жыцця.

згарнуць

18 САКАВІКА

разгарнуць

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” у школе прайшло цікавае спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства "Чэмпіёны сярод нас". Спаборніцтвы праходзілі ў выглядзе асабістага мнагабор'я, якое складалася з чатырох відаў спаборніцкіх практыкаванняў:

- скачок у даўжыню з месца;

- скачкі на скакалцы за 30 сек;

- чаўночны бег 4х9 м                                                                                                                                      

-нахіл наперад                                                                                                                                               

Мнагабор'е-тэхнічна складаны від спорту .Для ўдзельнікаў былі арганізаваны спаборніцтвы ў выглядзе падстанцый. На кожнай падстанцыі навучэнец павінен быў выканаць пэўнае практыкаванне і максімальна праявіць свае фізічныя здольнасці. Гэта спаборніцтвы ў сіле, спрыту, вынослівасці. Ад таго так складана стаць пераможцам. Удзельнікі змагаліся за перамогу паміж сабой. Усе ў гэты дзень праявілі сябе з самага лепшага боку і былі ўзнагароджаны медалямі.

згарнуць

11 САКАВІКА

разгарнуць

Субота - дзень актыўных. А навучэнцы нашай школы не толькі актыўныя, але і спартыўныя. Даказаць гэта прадставілася магчымасць навучэнцам у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" у ходзе спартыўнага свята “Мы са спортам сябруем”. Дзеці сабраліся каб паспаборнічаць, зарадзіцца энэргіяй і спартыўным запалам на будучы навучальны тыдзень. Варта адзначыць, што ўсім удзельнікам усё вельмі спадабалася. Час праляцеў непрыкметна і вельмі плённа.

згарнуць

4 САКАВІКА

разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" адбылася спартыўная гульня "Два капітана". Усе ведаюць гэтую гульню . У яе гуляюць дзеці з малодшых класаў у школе і ў двары. Напал запалу, бура эмоцый, радасць, захапленне – усё гэта прысутнічала ў спортзале. Удзельнікі змагаліся з усіх сіл і, часам здавалася, рабілі немагчымае. Гульня атрымалася вельмі спартыўнай і вясёлай.

згарнуць