Дабрачынны фестываль-марафон "Крылы Анёла"

Выстава малюнкаў «Калядны цуд»

24.12.2022
разгарнуць

У рамках дабрачыннага фестывалю-марафону "Крылы анёла" навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у выставе малюнкаў “Калядны цуд”. Работы выкананы ў розных стылях, яны напоўнены святлом, таямніцай, верай у казку, сапраўднай радасцю і дзіцячай фантазіяй. Самыя актыўныя ўдзельнікі выставы былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі. Мэтай гэтай выставы з'яўляецца духоўнае асвета, знаёмства з хрысціянскай культурай і традыцыямі святкавання Каляд на Беларусі.

згарнуць

Гульнявая праграма "Кветка дабрыні”

02.12.2022
разгарнуць

У рамках дабрачыннага фестывалю-марафону "Крылы анёла" для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла гульнявая праграма "Кветка дабрыні". На мерапрыемстве дзеці разважалі аб добрых учынках, аб дабрыні, аб людзях, якія робяць дабро - валанцёрах. Пазнаёміліся са слоўнікам ветлівых слоў, гулялі ў гульні «Дабро і зло», «Збяры кветку». Таксама удзельнікі пазнаёміліся з прэзентацыяй на тэму "Дабрыня". Вельмі спадабаўся малодшым школьнікам мультфільм "Проста так". Пасля прагляду навучэнцы казалі аб тых добрых справах, якія яны могуць здзейсніць. У канцы гульнявой праграмы была зроблена выснова: чалавечая дабрыня і міласэрнасць, уменне цешыцца і перажываць разам з іншымі - аснова чалавечага шчасця.

згарнуць

Урок-падарожжа “Сонейка міласэрнасці”

23.11.2022
разгарнуць

У рамках дабрачыннага фестывалю-марафона "Крылы Анёла" для вучняў V-IIV класаў было праведзена мерапрыемства ў форме урока-падарожжа “Сонейка міласэрнасці”. Асноўнай мэтай якога стала прыцягненне ўвагі навучэнцаў да праблем маральнасці, духоўных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, патрыятызму.

згарнуць

Сустрэча за круглым сталом "Цудоўнае святло праваслаўя"

11.11.2022
разгарнуць

Для вучняў X-XI адбылася сустрэча за круглым сталом "Цудоўнае святло праваслаўя". Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з тыпалогіяй асноўных рэлігій, уладкаваннем праваслаўных храмаў, тэрытарыяльным распаўсюджваннем асноўных рэлігій у свеце, правіламі паводзін у храме, гісторыяй узнікнення некаторых ікон. А на рэфлексію дзеці выбралі для сябе анёлкаў.

згарнуць

Круглы стол "Беларуская сям'я: учора, сёння, заўтра"

20.10.2022
разгарнуць

У рамках Тудня бацькоўскай любві і дабрачыннага фестывалю-марафона "Крылы Анёла" ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства ў форме круглага стала "Беларуская сям'я: учора, сёння, заўтра". Навучэнцы сустрэліся з іерэеем Андрэй Гладкім настаяцелем Храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы г.Клецка. Святар расказаў навучэнцам біблейскую гісторыю аб стварэнні Богам свету і першых людзей, сям'і - Адама і Евы, а таксама адказаў на іх пытанні.

згарнуць