Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

Конкурсна-забаўляльная праграма "Навагодні серпанцін"

24.12.2022
разгарнуць

Актыў навучэнцаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа"  у рамках акцыі "Нашы дзеці" арганізаваў і правёў для VI-XI класаў навагоднюю конкурсна-забаўляльную праграму "Навагодні серпанцін". Займальныя конкурсы, вясёлыя музычныя і танцавальныя сюрпрызы, незвычайны сюжэт і... зоркі эстрады - усё атрымалася па-навагодняму ярка і весела. Удзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і пазітыўны настрой на надыходзячы год.

згарнуць

Навагодні ранішнік "Дзед Мароз і ўсе, усе, усе..."

24.12.2022
разгарнуць

Музыка, весялосць, смех, маскарадныя касцюмы і казачныя персанажы - у нашай школе для вучняў пачатковай школы і пяцікласнікаў прайшоў навагодні ранішнік "Дзед Мароз і ўсе, усе, усе!". Героі навагодняй казкі перанеслі дзяцей у свет казачнага навагодняга чараўніцтва, напоўніўшы залу шчаслівымі ўсмешкамі. Уся ў бліскучых агнях ёлка, песні і танцы ў выкананні навучэнцаў, доўгачаканая сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай-стваралі атмасферу цуду і чараўніцтва. Свята атрымалася на славу!

згарнуць

Дабрачынная акцыя "Свята ў дом"

23.12.2022
разгарнуць

У рамках акцыі "Нашы дзеці" члены валанцёрскага атрада "Добрае сэрца" і піянерскага атрада «Цімураўцы» прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "Свята ў дом". Навучэнцы вырабілі навагоднія пернікі і віншавалі ветэранаў педагагічнай працы і пажылых людзей пасёлка Рассвет з надыходзячымі святамі.

згарнуць

Конкурс-выстава творчых работ "Зімовая казка"

21.12.2022
разгарнуць

У рамках акцыі "Нашы дзеці" ва ўстанове адукацыі праходзіць конкурс навагодніх творчых работ "Зімовая казка". Амаль цэлы месяц навучэнцы выношвалі ідэі па вырабе цікавых кампазіцый. І вось у холе школы з'явіўся незвычайны зімовы цуд. Навучэнцы сваімі рукамі і з дапамогай бацькоў стварылі неверагодныя казачныя работы для зімовай выставы. Паглядзіце, тут і мілыя снегавічкі, і заснежаныя хаткі, і чароўныя лясныя палянкі, і нават прыгожанькі сімвал будучага новага года – трус. Хоць за вокнамі мароз і сцюжа, а наша “Зімовая казка” сапраўды цёплая!

згарнуць

Навагодняе ўбранне для школы

19.12.2022
разгарнуць

Вось і завяршылася падрыхтоўка да свята Новага года. Яна заняла не адзін дзень, але затое зараз ва ўсёй школе адчуваецца навагодні настрой. Вокны установы адукацыі ўпрыгожаны рознымі выцінанкамі, якія складаюць цэласную кампазіцыю і выдатна глядзяцца з усіх бакоў. Пастараліся на славу і нашы вучні, і настаўнікі, і бацькі, якія старанна ўпрыгожылі вучэбныя кабінеты. Цяпер наша школа падобная на казачны замак, у якім пануе атмасфера зімовай казкі і навагодняга настрою.

згарнуць

Навагодняя ілюмінацыя

16.12.2022
разгарнуць

Фотазона "У чаканні цудаў"

14.12.2022
разгарнуць

Чароўная фотазона  "У чаканні цудаў" ўзнікла ў файе нашай школы. Цёплыя ліхтарыкі каміна, утальнае крэсла, падарункі пад елкай - здаецца і сапраўды сюды хутка завітае Дзядуля Мароз. Такая цудоўная атмасфера запрашае кожнага жадаючага зрабіць навагоднія фотаздымкі і сэлфі.

згарнуць

Акцыя "Піянерскі мост садружнасці"

14.12.2022
разгарнуць

Напярэдадні Калядаў і Новага Года піянерская дружына ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" і члены пярвічкі БРСМ традыцыйна ўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі "Піянерскі мост садружнасці". У рамках акцыі піянеры збіралі і афармлялі навагоднія падарункі для выхаванцаў прытулкаў і дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Такая дзейнасць садзейнічае выхаванню ў маладога пакалення пачуцці міласэрнасці, дабрыні, узаемадапамогі.

згарнуць

Старт дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды»

08.12.2022
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды». Цімураўцы піянерскай дружыны і актывісты пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» творча падышлі да вырабу сімвала акцыі – чырвонай рукавічкі з эмблемамі ГА «БРПА», ГА «БРСМ» і валанцёрскага руху ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца». Арганізавалі збор падарункаў для дзетак, якія больш за ўсё маюць у гэтым патрэбу: канцылярскіх тавараў, настольных гульняў, цацак, кніг і інш. з наступнай перадачай у раённыя арганізацыі ГА «БРСМ» і «БРПА».

згарнуць

Акцыя "Упрыгожым школу да Навагодніх святаў"

07.12.2022
разгарнуць

Зусім хутка наступіць Новы год, якога чакаюць усе без выключэння. Новы год - гэта не толькі любімы і чаканы шматлікімі свята. Новы год - гэта чаканне цуду, падвядзенне вынікаў адыходзячага года, планы на будучыню. 14 снежня ва ўстанове адукацыі пачнецца навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", а навучэнцы нашай установы адукацыі ўжо актыўна рыхтуюцца да самага цудоўнага свята і прымаюць ўдзел у акцыі "Упрыгожым школу да Навагодніх святаў" . Маса станоўчых эмоцый і вясёлых ідэй з'яўляецца ў рабят і дарослых, якія імкнуцца зрабіць святочную атмасферу ў роднай школе. Трошкі фантазіі, і строгія школьныя сцены і вокны ператварацца ў навагоднюю казку.

згарнуць