Мэта: стварэнне неабходных навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных умоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы школы, якая забяспечвае развіццё суб'ектаў адукацыйнага працэсу ва ўмовах мадэрнізацыі сістэмы адукацыі.
Задачы:
- працягнуць працу па забеспячэнні якасці ведаў навучэнцаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў, па арганізацыі профільнага навучання, удасканальваць формы і метады працы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд па вучэбных прадметах і конкурсах;
- працягнуць укараненне робататэхнікі, IT-тэхналогій у адукацыйную прастору школы, фарміраваць у навучэнцаў грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці;
- забяспечваць метадычнае суправаджэнне асваення педагогамі абноўленага зместу вучэбных прадметаў, актуалізаваць кампетэнтнасны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу праз удасканаленне метадычнай работы, работы па самаадукацыі, арганізацыю курсавой падрыхтоўкі, удзел у прафесійных конкурсах.
- працягнуць працу па мадэрнізацыі і абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.